Цаа Цаа
Цаа Цаа (другое імя — Мэн-дэ; 155—220) — кітайскі паэт, палкаводзец і дзяржаўны дзеяч. Бацька Цаа Пэя і Цаа Чжы. Быў міністрам апошняга імператара дынастыі Хань Сянь-дзі (кіраваў у 189—220). Усё жыццё правёў у войнах. Падавіў паўстанне Жоўтых павязак. На працягу некалькіх гадоў вёў вайну з палкаводцамі — Люй Бу, Юань Шаа і Чжан Сюэ і перамог іх. У барацьбе з супернікамі выкарыстаў плямёны — ухуань і дзі. Заснаваў царства Вэй (220—265), якое займала тэрыторыю Паўночнага і Цэнтральнага Кітая, абвясціў Цаа Пі імператарам. Большая частка вершаў Цаа Цаа — перайманне народнаму юэфу. У іх апісаны паходы, марнасць чалавечага існавання і адначасова праслаўлялася новая дынастыя. Цаа Цаа — аўтар твораў па ваенным мастацтве.
Зноскі
- 1 2 Cao Cao // Encyclopædia Britannica Праверана 25 студзеня 2021.
- ↑ CAO CAO [ TS’AO TS’AO ] // Encyclopædia Universalis — Encyclopædia Britannica. Праверана 25 студзеня 2021.
- ↑ Cao Cao // World History Encyclopedia — 2009. Праверана 25 студзеня 2021.
- 1 2 3 4 5 6 7 China Biographical Database
- ↑ (unspecified title) Праверана 1 кастрычніка 2016.
- ↑ (unspecified title) Праверана 3 кастрычніка 2016.