Цаа Чжы
Цаа Чжы (другое імя — Цзы-цзянь, 192, Пэйго, сучасная правінцыя Аньхой — 232) — кітайскі паэт.
Біяграфія
Сын Цаа Цаа. Пераследваўся братам Цаа Пі, многія гады правёў у ссылцы. Лірычная паэзія Цаа Чжы апявала вайсковую доблесць, неўміручасць чалавечых спраў, каханне і сяброўства. Цаа Чжэ шырока выкарыстаў народныя тэмы і вобразы, але нават эпічны матэрыял падаваў ў лірычным ключы. Многія яго юэфу апавядаюць пра прынесеныя вайной бедствы, пра тленнасць быцця.
Сярод фу Цаа Чжэ вылучаецца лірычная паэма «Фея ракі Ло», у якой Цаа Чжэ свой ідэал зямной жанчыны намаляваў у фантастычнай форме. Малюючы любоў чалавека, паэт выступаў за свабоду пачуццяў. Сярод шматжанравай спадчыны Цаа Чжэ — оды, вершы (пераважна пяціслоўныя), гімны, перайманні народных песень.
Зноскі
- 1 2 Cao Zhi // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Zhi Cao // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ China Biographical Database