wd wp Пошук:

Эгран Лундгрэн

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лундгрэн.

Эгран Селіф Лундгрэн (18 снежня 1815, Стакгольм — 23 снежня 1875, там жа) — шведскі мастак і пісьменнік.

Біяграфія

У дваццацігадовым узросце ў 1835 годзе Лундгрэн паступіў у Акадэмію мастацтваў Стакгольма. Пасля яе заканчэння ў 1839 годзе накіраваўся ў Парыж, дзе ён два гады прабыў вучням у мастацкім атэлье Леона Канье. Пасля парыжскай практыкі Лундгрэн накіраваўся ў Італію ў Рым, прапрацаваўшы на новым месцы каля васьмі гадоў. У Італіі мастак канчаткова адмовіўся ад жывапісу алейнымі фарбамі, аддаўшы перавагу малюнку акварэллю і гуашам. Пасля Італіі рушыў у Іспанію, а адтуль праз некаторы час пераехаў у Англію. Па запыту каралевы Вікторыі ілюстраваў сцэны камедыйных твораў Вільяма Шэкспіра.

Пасля пачатку вайны ў Індыі ў 1858 годзе адна з манчэстэрскіх кампаній прапанавала мастаку фінансаванне камандыроўкі ў Індыю з мэтай адлюстравання ваенных падзей таго часу ў якасці мастака-баталіста. З Індыі Лундгрэн вярнуўся з 500 малюнкамі, зрабіў выставу сваіх твораў, пасля чаго далучыўся да мастацкай супольнасці society of painters in water-colours.

У 1860 вярнуўся ў Швецыю, пазней наведваў Егіпет, Іспанію і Англію. Две апошнія краіны сталі багатай крыніцай матываў і натхнення для малюнкаў мастака, большая частка якіх сёння захоўваецца ў Англіі. Лундгрэн вядомы сваім выдатным майстэрствам валодання тонкімі каляровымі адценнямі, здольнасцю незвычайна чулліва перадаваць узаемасувязь святла і колеру з дапамогай сціплых штрышкоў, майстэрствам падкрэсліваць і вылучаць самае характэрнае, звычайна астаўляючы на заднім плане недакладна адлюстраваныя дэталі. Падобна яго шырокай вядомасці як акварэліста ў мастацкіх колах Англіі, Лундгрэн набыў рэпутацыю таленавітага пісьменніка-дакументаліста ў Швецыі.

Эгран Селіф Лундгрэн памёр у шасцідзесяцігадовым узросце 23 снежня 1875 года ў Стакгольме.

Зноскі

  1. 1 2 Egron S Lundgren — 1917.
  2. 1 2 Jakob och Johannes kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/SSA/0008/C I a/20 (1807-1827), bildid: C0054706_00134, sida 193 Праверана 20 мая 2019.
  3. 1 2 Jakob och Johannes kyrkoarkiv, Död- och begravningsböcker för Jakob, SE/SSA/0008/F I a/6 (1872-1884), bildid: 00025664_00103, sida 101 Праверана 20 мая 2019.
  4. Norra begravningsplatsen.se Праверана 8 чэрвеня 2017.
  5. Lundgren, EGRONSvenska gravar. Праверана 16 мая 2017.
  6. Sten nr 341 – Egron LundgrenNorra begravningsplatsen.se. Праверана 16 мая 2017.
  7. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
  8. Лундгрен // Малый энциклопедический словарь — 2 — СПб.: 1909. — Т. 2.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі Швецыі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be