Эдвард Жалігоўскі
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Жалігоўскі. Эдвард Вітальд Жалігоўскі, псеўданімы: Antoni Sowa; Autor «Jordanu»; Onegdajski, (20.7.1816, фальварак Мар’ямпаль Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Вілейскі раён Мінскай вобл. — 28.12.1864, Жэнева, Швейцарыя) — польскі паэт, філосаф, грамадскі дзеяч.
Жыццяпіс
У 1833—1836 вучыўся ў Дэрпцкім (Тартускім) ун-це. У 1838 арыштаваны за ўдзел у падрыхтоўцы паўстання пад кіраўніцтвам Ш. Канарскага; інтэрнаваны.
У 1842 вярнуўся на Радзіму. У 1851 зноў арыштаваны і сасланы ў Петразаводск, потым у Арэнбург. Пасябраваў і падтрымліваў сувязі з Т. Шаўчэнкам, прысвяціў яму верш «Да народнага паэта».
З 1858 жыў у Санкт-Пецярбургу; дапамагаў І. Агрызку выдаваць газ. «Slowo». Апублікаваў зборнікі «Poezye», «Dziś i wczoraj», драму «Jordan».
У 1860 выехаў у Зах. Еўропу. Супрацоўнічаў у польскім эмігранцкім друку. Пераклаў на польскую мову творы А. С. Пушкіна і Г. Гейнэ. Апошнія гады правёў у Жэневе.
Ушанаванне памяці
У вёсцы Карэкаўцы Вілейскага раёна 20 верасня 2009 года адкрыты памятны знак, прысвечаны сяброўству Эдварда Жалігоўскага і Тараса Шаўчэнкі.[1].
Зноскі
- ↑ «Адкрыты памятны знак у гонар Шаўчэнкі і Жалігоўскага» Архівавана 14 кастрычніка 2016. («Рэгіянальная газета»)
Крыніца
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.