wd wp Пошук:

Эдвард Якуб Даўкша

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Даўкша. Эдвард Якуб Даўкша (Эдуардас Ёкубас Даўкша, літ.: Eduardas Jokūbas Daukša, польск.: Edward Jakób Dauksza; 13 мая 1836, вёска Нацюнай, цяпер Біржайскі раён, Літва — каля 1890, мястэчка Папіліс, цяпер Біржайскі раён) — літоўскі паэт і перакладчык.

Біяграфія

Вучыўся ў гімназіях у Кейданах і Слуцку (18521854), затым у Маскоўскім універсітэце (18541856), у Дэрпцкім універсітэце (18561857); у Кёнігсбергскім універсітэце вывучаў філалогію і філасофію (18581862). Па заканчэнні вучобы служыў рэгістратарам Віленскай рэфармацкай калегіі. Прымаў удзел у паўстанні 1863 года. У 1864 годзе быў высланы ў Сібір. Вярнуўся ў Літву ў 1884 годзе, бедаваў, не маючы пастаяннага жылля і заробку.

Творчасць

У студэнцкія гады пісаў вершы на літоўскай і польскай мовах. Адным з першых перакладаў на літоўскую мову творы Адама Міцкевіча. Упершыню вершаваныя творы Даўкшы былі апублікаваныя ў 1926 г.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 3 кастрычніка 2016.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты Літвы Катэгорыя·Перакладчыкі Літвы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be