Эдуард Алберт
Эдуа́рд А́лберт (чэшск.: Eduard Albert; 20 студзеня 1841, Жамберк — 26 верасня 1900, там жа) — славуты чэшскі хірург, публіцыст, папулярызатар чэшскай паэзіі, перакладчык і паэт.
Біяграфія
Эдуард Алберт нарадзіўся 20 студзеня 1841 года ў Жамберку (Багемія) у сям’і гадзіншчыка. Яго брат Францішак Алберт стаў вядомым чэшскім пісьменнікам.
Эдуард Алберт вывучаў медыцыну ў Венскім універсітэце, паспяхова скончыў курс у 1867 годзе. У 1873 быў назначаны прафесарам хірургічнай клінікі ў Інсбруку, а ў 1881 прафесарам хірургіі ў Вене. Ён меў уласную клініку, якая прыносіла яму значныя даходы.
Яго галоўныя працы адносяцца да хірургічнай дыягностыкі, да аператыўнай хірургіі і да механікі чалавечых суставаў.
Эдуард Алберт памёр у родным горадзе ў 1900 годзе. Пахаваны ў Вене.
Працы
- Diagnostika chirurgických nemocí (1876)
- Učebnice chirurgie a nauky operační (1877)
- Paměti Žamberské (1889)
- Památky po Bratřích českých v Žamberce; Časopis muzea Království českého roč. 64 (1890)
- Památky po Bratřích českých v Kunwaldě; Časopis muzea Království českého roč. 65 (1891)
Галерэя
- Капліца Святога Войцеха на Жамберскіх могілках, пабудаваная на сродкі Эдуарда Алберта
- Магіла Эдуарда Алберта на могілках у Вене
Спасылкі
- Who Named It?, Eduard Albert (англ.)
- Find A Grave Архівавана 3 лістапада 2012. (англ.)
Зноскі
- 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119059304 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- 1 2 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.