Эдуард Станіслававіч Валасевіч
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Валасевіч.
Эдуард Станіслававіч Валасевіч (12 сакавіка 1918, Магілёў — 2 верасня 1997) — беларускі пісьменнік, перакладчык, паэт-байкапісец[2].
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка. Спачатку вучыўся ў чыгуначнай сямігодцы. У 1935—1936 гадах працаваў грузчыкам на чыгунцы. Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут у 1941 годзе[2].
З 1941 года ў Чырвонай Арміі. Быў цяжка паранены ў 1943 годзе. З 1944 года выкладаў фальклор і рускую літаратуру ў Магілёўскім педінстытуце[2]. Працаваў у абласной газеце «За Радзіму» (Магілёў)[2].
У 1952 годзе пераехаў у Мінск. Працаваў у часопісах «Полымя», «Вожык», у Белдзяржфілармоніі. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1950 года.
У 1970-74 дырэктар Беларускага аддзялення Усесаюзнага ўпраўлення па ахове аўтарскіх праў СП СССР(руск.) бел.[2].
Творчасць
Дэбютаваў у друку ў 1938 годзе[2]. Першую кніжку «Вершы і байкі» выдаў у 1954 г. Аўтар зборнікаў баек «Залатая рыбка» (1957), «Як дбаеш — так і маеш» (1958), «Арліны суд» (1959), «Соль» (1962), «На вясёлай хвалі» (1967), «Туды і рак з кляшнёй…» (1970), «Палюсы» (1977), «Кругавая парука» (1979) і г. д[2].
Басні адметныя актуальнасцю тэматыкі, камізмам сітуацый, жывым народным гумарам. Пісаў гумарыстычныя вершы і басні для дзяцей (зборнікі «Камар-званар», 1959; «Горкі мёд», 1967 і іншыя), аднактавыя камедыі, скетчы, эпіграмы і пародыі[2].
Перакладаў з рускай мовы творы І. Батрака[3], з украінскай М. Старыцкага.
Бібліяграфія
- Басни. — М., 1958
- Казёл адпушчэння. — Мн., 1968
- Рагаты анёл. — Мн., 1978
Зноскі
- ↑ Èduard Stanìslavavìč Valasevìč // Czech National Authority Database Праверана 18 студзеня 2021.
- 1 2 3 4 5 6 7 8 Волосевич Эдуард Станиславович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 122-123. — 737 с.
- ↑ БЭ у 18 т. — Т. 2. — С. 350.