Эжэн Гільвік
Эжэн Гільвік (фр.: Eugène Guillevic; 5 жніўня 1907, Карнак, Марбіян, Брэтань — 19 сакавіка 1997, Парыж) — французскі паэт.
Друкаваўся з 1939 года, дэбютаваў вершамі ў памяць загінулых рэспубліканцаў Іспаніі. Член Французскай кампартыі (з 1942, адышоў ад партыйнай дзейнасці ў 1980 годзе). Удзельнічаў у руху Супраціву і падпольны друк часоў вайны. У 1945—1947 гг. працаваў у апараце міністраў-камуністаў у часовым ўрадзе Францыі. У 1951 годзе выходзяць зборнікі «Прага жыцця», «Смак свету». Перакладаў з рускай і ўкраінскай (вершы Тараса Шаўчэнкі выходзілі ў яго перакладзе асобным выданнем). Лаўрэат буйных літаратурных прэмій: Вялікі Залаты арол (1973), прэміі Французскай Акадэміі (1976) і інш. Прэзідэнт Акадэміі Малармэ.
На беларускую мову творчасць Гільвіка перакладаў Язэп Семяжон[5].
Творы
- «З зямлі і вады» (1942)
- «Заломы» (1947),
- «Выканаўчы ліст» (1947)
- «Дасягаць» (1949)
- «Смак свету» (1951)
- «Зямля для шчасця» (1952)
- «Карнак» (1961)
- «Сфера» (1963)
- «Разам» (1966)
- «Засечкі» (1971)
- «Пратока. Паэмы.» (1979)
- «Іншыя» (1980).
- «Пракладка трасы» (1987).
Зноскі
- 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118719386 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Гильвик Эжен // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ https://maitron.fr/spip.php?article88874
- ↑ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
Літаратура
- Daix P., Guillevic, P., 1954;
- Lacôte R., Guillevic, «Les Lettres françaises», 1961, 9-15 févr., № 862.