wd wp Пошук:

Эльфрыдэ Елінек

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Елінек. Эльфрыдэ Елінек (ням.: Elfriede Jelinek; нар. 20 кастрычніка 1946) — аўстрыйская пісьменніца і драматург яўрэйскага паходжання, якая піша пераважна на феміністычныя тэмы.

Нарадзілася Елінек у аўстрыйскім горадзе Мюрцушлаг, яе бацька, яўрэй, паходзіць з Чэхіі, а маці — з Вены. Елінэк атрымала музычную адукацыю ў Венскай кансерваторыі. Яе літаратурны дэбют адбыўся ў 1967 годзе, калі яна выдала сваю першую кнігу паэзіі. Елінэк піша прозу, вершы і п’есы. Паводле рамана Елінек «Піяністка» рэжысёр Міхаэль Ханэке зняў фільм, які атрымаў Гран-пры на Канскім кінафестывалі 2001 г. Сярод іншых твораў пісьменніцы — раманы «Пажада» (Lust) і «Каханкі» (Die Liebhaberinnen). У 2004 годзе Елінэк атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры «за музычныя плыні галасоў і контар-галасоў у яе раманах і п’есах, якія з выключнай моўнай стараннасцю дэманструюць абсурднасць грамадскіх клішэ і іх прыгнятальную сілу». Асноўныя тэмы яе творчасці: жаночая сексуальнасць, вайна паміж жанчынай і мужчынам.

На беларускую мову Нобелеўскую лекцыю Елінек пераклаў Альгерд Бахарэвіч[4], урывак з рамана «Дзеці мёртвых» — Вольга Гронская[5].

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119001802 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Elfriede Jelinek // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119001802 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Наўзбоч. Нобелеўская лекцыя
  5. Елінэк, Эльфрыдэ. Дзеці мёртвых (Урывак з рамана) // ARCHE. № 9 (108) — 2011. С. 265—275.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Аўстрыі Катэгорыя·Паэты Аўстрыі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be