Эліс Манро
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Манро.
Эліс Эн Манро (англ.: Alice Ann Munro; нар. 10 ліпеня 1931, Вінгем, правінцыя Антарыа, Канада) — канадская навелістка, лаўрэат Букераўскай прэміі, трохразовы лаўрэат канадскай прэміі генерал-губернатара ў галіне фантастыкі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры.
Біяграфія
Бацька, Роберт Эрык Лэйдлау, быў фермерам, маці, Эн Кларк Лэйдлау, працавала школьнай настаўніцай. Творчасцю пачала займацца ў падлеткавым узросце, першы твор «Вымярэнні ценю» апублікавала ў 1950 годзе, калі вучылася ва ўніверсітэце Заходняга Антарыа. У гэты ж перыяд працавала афіцыянткай, зборшчыцай тытуню, бібліятэкарам. Выйшла замуж і пераехала ў Вікторыю, дзе адкрыла кнігарню «Munro’s Books», якая працуе да сёння.
Летам 2013 года 82-гадовая Манро абвясціла пра зыход з літаратуры: зборнік апавяданняў «Дарагое жыццё» (Dear Life), які выйшаў восенню 2012 года, павінен стаць яе апошняй кнігай.
Беларускія пераклады
- Чырвоная сукенка ўзору 1946 года = (Red Dress—1946) : апавяданне / Перакл. з англ. П. Касцюкевіч. З дэбютнага зборніка Э. Манро «Танец шчаслівых ценяў ды іншыя гісторыі» (1968).
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119036525 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ Alice Munro // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.theage.com.au/news/Books/The-making-of-Alice-Munro/2004/11/25/1101219665269.html?from=storyrhs
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119036525 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 верасня 2018.
- ↑ http://www.nytimes.com/2009/05/28/books/28arts-MUNROWINSINT_BRF.html?ref=books
- ↑ OCLC. Virtual International Authority File — [Dublin, Ohio]: OCLC, 2003. Праверана 3 верасня 2018.
- ↑ (unspecified title) Праверана 31 снежня 2020.
Літаратура
- Redekop, Magdalene. Mothers and Other Clowns: The Stories of Alice Munro. 1992
- Howells, Coral Ann. Alice Munro. 1998
- The Rest of the Story: Critical Essays on Alice Munro. / Ed. by R. Thacker. 1999.
- Hooper, Brad. The Fiction of Alice Munro: An Appreciation. Greenwood, 2008. 169 p.
- Alice Munro. (Bloom’s Modern Critical Views). 2009. 210 p.