Павел Сяргеевіч Касцюкевіч
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Касцюкевіч. Павал Касцюкевіч, Павел Сяргеевіч Касцюкевіч (нар. 24 мая 1979, Мінск) — беларускі пісьменнік, перакладчык сучаснай ізраільскай і амерыканскай прозы[2]. Піша на беларускай мове.
Біяграфія
Каля 10 гадоў жыў у Ізраілі, скончыў псіхалагічна-сацыялагічны факультэт Тэль-Авіўскага Акадэмічнага каледжа, таксама вывучаў рэкламную справу[3]. У 2008 годзе вярнуўся ў Мінск[2]. Працаваў у «Нашай Ніве»; з 2011 г. — арт-дырэктар кнігарні «Ў». У 2011 годзе ажаніўся з Марыяй Мартысевіч, мае сыноў Сымона і Лявона[4].
У сакавіку 2012 года стаў першым лаўрэатам Прэміі імя Ежы Гедройца за кнігу «Зборная РБ па негалоўных відах спорту»[5]. У 2019 годзе — адзін з лаўрэатаў прэміі «Празрысты ЭОЛ» за пераклад з іўрыта шэрагу апавяданняў Узі Вайля[4].
Творчасць
Аўтар кніг апавяданняў і аповесцяў, рамана «План Бабарозы»[6]. Пераклаў на беларускую паасобныя творы У. Вайля[7], К. Вонегута, Э. Керэта[8], Э. Кішона[9], Э. Манро[10], М. Шалева, вядомую ізраільскую песню «Залаты Іерусалім»[11] і інш.[12].
Адзін з аўтараў альманаха «Беларус-2008».
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 31 сакавіка 2022.
- 1 2 Першую прэмію імя Ежы Гедройца атрымаў Павал Касцюкевіч Архівавана 5 сакавіка 2012.
- ↑ https://belisrael.info/?p=20975
- 1 2 https://belisrael.info/?p=21000
- ↑ Першую прэмію імя Ежы Гедройца атрымаў Павал Касцюкевіч
- ↑ http://belisrael.info/?p=6410
- ↑ http://belisrael.info/?p=15107
- ↑ http://belisrael.info/?p=10378
- ↑ http://nashaniva.by/?c=ar&i=99638
- ↑ Чырвоная сукенка ўзору 1946 года = (Red Dress—1946) : апавяданне / Перакл. з англ. П. Касцюкевіч. З дэбютнага зборніка Э. Манро «Танец шчаслівых ценяў ды іншыя гісторыі» (1968).
- ↑ http://belisrael.info/?p=11061
- ↑ Касцюкевіч Павал Сяргеевіч Архівавана 17 сакавіка 2017.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Павел Сяргеевіч Касцюкевіч