wd wp Пошук:

Эміліян Несцеравіч Букаў

Эміліян Несцеравіч Бу́каў (рум.: Emilian Radu Bucov; 26 ліпеня (8 жніўня) 1909, Новая Кілія, Ізмаільскі павет, Бесарабская губерня, Расійская імперыя цяпер Адэская вобласць — 17 кастрычніка 1984, Кішынёў, МССР, СССР) — малдаўскі савецкі празаік і паэт . Народны пісьменнік Малдаўскай ССР (1966). Член УКП(б) з 1950 года. Герой Сацыялістычнай Працы (1979).

Біяграфія

Эміліян Букаў нарадзіўся 26 ліпеня (8 жніўня) 1909 года на поўдні Бесарабіі ў гарадку Новая Кілія, размешчаным у вусці Дуная (цяпер Адэская вобласць Украіны).

У 19311936 гадах вучыўся на літаратурна-філасофскім факультэце Бухарэсцкага ўніверсітэта.

Быў членам Саюза камуністычнай моладзі Румыніі, удзельнічаў у падпольнай рэвалюцыйнай працы. Працаваў у румынскіх часопісах. Пасля далучэння Бесарабіі да СССР у 1940 годзе, Эміліян Букаў жыў у Малдаўскай ССР.

Дэпутат ВС СССР 2—3-га скліканняў (1946—1954).[1]

Э. Букаў памёр 17 кастрычніка 1984 года ў Кішынёве.

Творчасць

Першы паэтычны зборнік — «Праца кіпіць» (1932). Творы 193040-х гг. (зборнік «Мова сонца», 1937) накіраваны супраць каланіяльнага рэжыму баярскай Румыніі. У кнігах паэзіі «Я бачу цябе, Малдавія» (1942), «Дзень сённяшні — дзень заўтрашні» (1965, Дзяржаўная прэмія Малдавіі 1966), «Дрэва жыцця» (1974), раманах «Горад Рэут» (1956), «Магістраль» (1969) і інш. — узнёсласць чалавечых пачуццяў, патрабавальнасць да чалавека, адказнасць перад сабой і народам.

Пераклаў на малдаўскую мову асобныя вершы Я. Купалы. Букаў быў рэдактарам і аўтарам перакладаў на малдаўскую мову твораў Т. Шаўчэнкі — «Выбранае» (Кішынёў, 1961, 1964). Яму належаць артыкулы пра ўкраінскага паэта.

Пераклады

На беларускую мову творы Букава пераклалі А. Астрэйка, Р. Барадулін, Х. Жычка, М. Калачынскі, Я. Семяжон і інш. (у кнізе «Малдаўскія апавяданні», 1958; «Паэты сонечнай Малдовы», 1960).

Зноскі

  1. Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР II склікання 1946—1950

Літаратура

Беларускія пераклады

  • Нараджэнне першай зоркі. Мн., 1980.

Спасылкі

Эміліян Несцеравіч Букаў на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя·Пісьменнікі Малдовы Катэгорыя·Пісьменнікі СССР Катэгорыя·Пісьменнікі-сацрэалісты Катэгорыя·Паэты XX стагоддзя Катэгорыя·Паэты Малдовы Катэгорыя·Паэты СССР Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты — аўтары гімнаў Катэгорыя·Перакладчыкі з беларускай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі на малдаўскую мову
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be