wd wp Пошук:

Эн Брэдстрыт

Эн Брэдстрыт (англ.: Anne Bradstreet; каля 1612—1672) — паэтэса, аўтарка першай амерыканскай друкаванай кнігі вершаў.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзілася і атрымала адукацыю ў Англіі, была дачкой эканома графскага маёнтка. Яна эмігравала ў Амерыку разам з усёй сям’ёй ва ўзросце 18 год. Яе муж стаў, у рэшце рэшт, губернатарам калоніі Масачусецкай затокі, якая пазней ператварылася ў горад Бостан.

Творчасць

Выбраныя вершы, публ. 1678.

У творчасці Эн Брэдстрыт аддавала перавагу доўгім рэлійным паэмам і вершам на такія традыцыйцныя тэмы, як, напрыклад, поры года. Аўтарка дасціпных вершаў на тэмы штодзённага жыцця, а таксама поўных пяшчоты і любові вершаў, прысвечаных мужу і дзецям. Яна захаплялася англійскай метафізічнай паэзіяй, таму яе кніга «Дзясятая муза, якая ўзнікла нядаўна ў Амерыцы» (1650) адлюстроўвае ўплыў Эдмунда Спенсера, Філіпа Сіднея, а таксама іншых англійскіх паэтаў. Кніга была надрукавана ў Англіі, бо ў першыя гады існавання амерыканскіх калоніяў у іх не было друкарскіх варштатаў. Паэтэса часта скарыстоўвае складаныя параўнанні альбо пашыраныя метафары. Яе твор «Да майго дарагога і любага мужа» (публ. 1678) заснаваны на ўсходняй вобразнасці, тэме кахання і ідэі параўнання, якая была вельмі папулярнай у Еўропе ў тыя часы, але яна надае гэтаму рэлігійны сэнс у заключнай частцы паэмы.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118659758 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  3. Anne Bradstreet // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Library of the World’s Best Literature / пад рэд. C. D. Warner
  5. Blain V., Grundy I., Clements P. The Feminist Companion to Literature in English: Women Writers from the Middle Ages to the Present — 1990. — P. 130.
  6. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  7. 1 2 Kindred Britain

Літаратура

  • Спанкэрэн К. Ван. Нарыс аб амерыканскай літаратуры / Перакл. В. і Л. Калабан. — Інфармацыйнае агенцтва Злучаных Штатаў, [б.г.]
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты ЗША
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be