wd wp Пошук:

Эрнеста Сабата

Эрнеста Сабата (ісп.: Ernesto Sábato; 24 чэрвеня 1911 — 30 красавіка 2011) — аргенцінскі пісьменнік, эсэіст, мастак.

Біяграфія

Нарадзіўся ў шматдзетнай сям’і (дзясяты з адзінаццаці дзяцей). Вучыўся на фізіка-матэматычным факультэце Нацыянальнага ўніверсітэта Ла-Платы, прымаў актыўны ўдзел у моладзевым камуністычным руху, быў дэлегатам Брусельскага антыфашысцкага кангрэса (1934).

У 1934—1935 спрабаваў пісаць у Парыжы раман «Бязгучная крыніца» (часткова апублікаваны).

У 1938 абараніў у Буэнас-Айрэсе доктарскую дысертацыю па касмічнай радыеактыўнасці, атрымаў стыпэндыю для працы ў Лабараторыі Жаліё-Кюры ў Парыжы, дзе, сярод іншага, зблізіўся з сюррэалістамі. У 1939 пераехаў з Францыі ў ЗША, дзе працаваў у тэхналагічным інстытуце Масачусетса, у 1940 вярнуўся ў Буэнас-Айрэс, выкладаў ва ўніверсітэце. У выніку вострага экзістэнцыяльнага крызісу ў 1943 адышоў ад навукі. Пасля газетных і часопісных выступаў супраць дыктатуры Хуана Перона быў вымушаны ў 1945 пакінуць выкладанне.

26 студзеня 2006 г., разам з Габрыэлем Гарсія Маркесам, Эдуарда Галеана, Пабла Міланесам, Фрэем Бэта і іншымі вядомымі дзеячамі культуры, выступіў з патрабаваннем пра падаванне незалежнасці Пуэрта-Рыка.

Творчасць

З 1941 супрацоўнічаў з часопісам «Сур», блізкім Борхесу і яго кругу. Дэбютнай кнігай Сабата стала зборнік філасофскіх эсэ «Індывід і сусвет» (1945, першая прэмія горада Буэнас-Айрэс і ганаровая прэмія Саюза пісьменнікаў Аргенціны). У 1948 з’явіўся яго экзістэнцыялісткі раман «Тунэль», які выклікаў вялікую цікавасць у Аргенціне і за мяжой (ініцыятарам выдання ў Францыі быў Альбер Камю; кнігу тут жа перавялі больш на дзесятак моў, экранізаваная ў 1952, 1977 і 1987, спектакль Д.Грэма-Янга па ёй быў паказаны на Эдынбургскім тэатральным фестывалі ў 2004 годзе). Два іншых рамана — «Пра герояў і магілы» (1961, папулярнай стала кампазіцыя па яго матывах «Раманс пра смерць Хуана Лавалье» на музыку Эдуарда Фала; іншая частка рамана экранізаваная ў 1979 Марыа Сабата, сынам пісьменніка) і «Авадон-знішчальнік» (1974, Вялікая прэмія Саюза пісьменнікаў Аргенціны) — умацавалі славу Сабата як аднаго з найбуйнейшых раманістаў Лацінскай Амерыкі.

Сабата — мастак

У апошнія гады з-за медыцынскай забароны пісаць і чытаць Сабата займаецца толькі жывапісам. Яго выстаўкі праходзілі ў Парыжы, Мадрыдзе, Сан-Паўлу.

Прызнанне

  1. Прэмія Медычы (Італія, 1977).
  2. Прэмія «Мігель дэ Сервантэс» (Іспанія, 1984).
  3. Іерусалімская прэмія (1989, Ізраіль).
  4. Ганараваны член Ордэна французскага легіёна (1987)
  5. Ганаровы доктар універсітэта Мурсіі (Іспанія), Расарыа (Аргенціна), Турынскага ўніверсітэта (Італія) і інш.

У 1983—1984 па даручэнні прэзідэнта краіны Раўля Альфонсіну ён узначальваў Нацыянальную Камісію па справе пра масавае знікненне людзей пры ваеннай дыктатуры 1976—1983 (справаздача пра расследаванне «Ніколі больш» апублікаваны ў 1984).

Творы

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Ernesto Sabato // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Otros ataques repudiables
  4. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  5. (unspecified title) Праверана 4 ліпеня 2019.
  6. List of 2011 MLA Members / пад рэд. Modern Language AssociationНью-Ёрк: 2011. — С. 150.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Аргенціны
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be