wd wp Пошук:

Эрні Крустэн

Э́рні Кру́стэн (эст.: Erni Krusten; 30 красавіка 1900, Мурастэ, павет Хар’ю, Эстонія — 16 чэрвеня 1984) — эстонскі пісьменнік. Заслужаны пісьменнік Эстоніі (1959). Народны пісьменнік Эстоніі (1972). Лаўрэат Літаратурнай прэміі Эстоніі (1970).

Творчасць

Дэбютаваў кнігай апавяданняў «Верас» (1927). Аўтар зборнікаў навел «Сто шэрых валаскоў» (1936), «Сляпое каханне» (1941), «Паваротныя пункты» (1946), «У пошуках вясны» (1960), «Занадта дрэнная ацэнка» (1967), «Акупацыя» (1972), гісторыка-рэвалюцыйных раманаў «Паляванне на мінулае» (1929), «Кніга аб Пексах» (1946), «Сэрцы маладых» (кнігі 1—2, 1954—56), «Нібы кропля ў моры» (1962) і інш. Пісаў вершы і мініяцюры (зборнікі «Юка», 1963; «Люстра на вуліцы», 1978), п’есы, кнігі для дзяцей.

Творы

Апавяданні

  • «Mineviku jahil» (1929)
  • «Org Mägedi armastus» (1939)
  • «Pekside raamat» (1946)
  • «Nagu piisake meres» (1962)

Зборнікі кароткай прозы

  • «Kanarbik» (1972)
  • «Pime armastus» (1941)
  • «Rahu nimel» (1951)
  • «Piitsa matused» (1957)
  • «Õnnetu armastus» (1957)
  • «Kevadet otsimas» (1960)
  • «Viis lugu» (1968)
  • «Rõõmunäljane» (1973)
  • «Vurriluu» (1980)
  • «Hull pääsuke» (1981)
  • «Metalliotsija» (1984)

Паэзія

  • «Peegel tänaval» (1978)

Аповесці

  • «Vana võrukael» (1966)
  • «Väga halb hinne» (1967)
  • «Okupatsioon» (1969)

Пераклады

На беларускую мову асобныя творы пераклалі Анатоль Кудравец і Хведар Жычка.

Зноскі

  1. 1 2 Ernst Krusten // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

  • БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.488
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Эстоніі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be