wd wp Пошук:

Эўджэніа Мантале

Эўджэніа Мантале[6] (італ.: Eugenio Montale, 12 кастрычніка 1896, Генуя-12 верасня 1981, Мілан) — італьянскі паэт, празаік, літаратурны крытык. Пажыццёвы сенатар.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і камерсанта. У юнацтве браў урокі спеваў, хацеў стаць оперным спеваком. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне. У 1920-х працаваў у фларэнційскім выдавецтве, у бібліятэцы. У 1938 пасля адмовы ўступіць у фашысцкую партыю быў звольнены. У 1943 яго вершы былі нелегальна вывезены за мяжу і апублікаваны за мяжой (Швейцарыя). Пасля вайны пераехаў у Мілан, супрацоўнічаў з газетай «Кар’ерэ дэла Сера» як літаратурны і музычны крытык.

Прызнанне

У 1967 за заслугі перад італьянскай культурай Монтале атрымаў званне пажыццёвага сената ра, у 1975 яму была прысуджана Нобелеўская прэмія па літаратуры. На вершы Мантале пісаў музыку італьянскі кампазітар Гафрэда Петрасі (1904-2003).

Творы

  • Ossi di seppia / панцыры каракаціц (1925)
  • Le occasioni / Абставіны (1939)
  • Finisterre / Фіністэрэ(1943)
  • Farfalla di Dinard / Дынарскі матылёк (1956, вершы ў прозе)
  • La bufera e altro / Бура і іншае (1956)
  • Satura / Сатура (1971)
  • Mottetti / Мотеты (1973)
  • Quaderno di quattro anni / Сшытак за чатыры гады (1977)

Беларускія пераклады

  • Сон вязня: (верш) // Ад вежаў Ферары / Пераклад з італьянскай мовы Шаўня А. А. — Мн., 1974.
  • Вугор: (верш) // Ад вежаў Ферары / Пераклад з італьянскай мовы Барадулін Р. — Мн., 1974.
  • Узбярэжная; Твой парыў: (вершы) // Ад вежаў Ферары / Пераклад з італьянскай мовы Стральцоў М. — М., 1974.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 3 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  3. Монтале Эудженио // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Eugenio Montale // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. 1 2 https://www.archiviodistatomilano.beniculturali.it/getFile.php?id=2384 Праверана 12 верасня 2021.
  6. Таксама існуе ранейшы варыянт напісання імя і прозвішча Эўджэніо Мантале у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.10., Мн., 2000, С.87.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты Італіі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be