Юзаф Чаховіч
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чаховіч. Ю́заф Чахо́віч (польск.: Józef Czechowicz; 15 сакавіка 1903, Люблін — 9 верасня 1939, там жа) — польскі паэт.
Біяграфія і творчасць
Нарадзіўся ў сям’і Паўла Чаховіча і Малгажаты Сулек. Вучыўся ў Любліне. У 1920 годзе ваяваў супраць бальшавікоў. У 1921 годзе скончыў школу і пачаў працаваць настаўнікам на Віленшчыне.
У 1924—1925 гадах выдаваў часопіс «Рэфлектар» (польск.: «Reflektor»), у якім і дэбютаваў. У 1927 годзе выдаў першы зборнік, добра прыняты крытыкамі. Запойна чытаў кнігі, адным з першых у Польшчы перавёў вершы Томаса Эліята, фрагменты рамана Джойса «Уліс». Напачатку 30-х гадоў жыл у Любліне, працаваў у газетах. У 1933 перабраўся ў Варшаву, быў блізкі да літаратурнай групы Квадрыга. Пасля пачатку войны вярнуўся ў родны горад разам з супрацоўнікамі радыё. Загінуў пры бамбардзіроўцы Любліна гітлераўцамі.
Пахаваны на самых вядомых люблінскіх могілках, «Поруч вуліцы Ліповая». На месцы яго гібелі цяпер знаходзяцца плошча, названая ў яго гонар, і помнік. У горадзе адкрыты музей Чаховіча.
Паўплываў на лірыку польскіх «катастрафістаў» (Кшыштаф Бачынскі, Чэслаў Мілаш і інш.), быў высока ацэнены наступнымі пакаленнямі паэтаў.
Зборнікі
- Kamień, 1927
- Dzień jak co dzień. Wiersze z lat 1927, 1928, 1929, 1930
- Ballada z tamtej strony, 1932
- Stare kamienie, 1934
- W błyskawicy. Poezje, 1934
- Nic więcej, 1936
- Czasu jutrzejszego. Dramat, 1939
- Nuta człowiecza, 1939
- Plan akcji, 1938
Зноскі
- 1 2 Jozef Czechowicz // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Józef Czechowicz // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 3 Чехович Юзеф // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
- Waśkiewicz A.K. Józef Czechowicz. Warszawa : «JOTA,» 1991
- Święch J. Józef Czechowicz: od awangardy do nowoczesności. Lublin: Wydawn. Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2004
- Милош Ч. Чехович, или О поэзии между войнами [1954]// Он же. Личные обязательства. Избранные эссе о литературе, религии и морали. М.: Дом интеллектуальной книги, 1999, с.312-321
- Милош Ч. О Юзефе Чеховиче// Новая Польша, 2007, № 6
Спасылкі
Юзаф Чаховіч на Вікісховішчы |
- (польск.)
- (польск.)