wd wp Пошук:

Юргіс Балтрушайціс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Балтрушайціс.

Ю́ргіс Балтруша́йціс (літ.: Jurgis Baltrušaitis; 20 красавіка [2 мая] 1873, Паантвардзіс(англ.) бел., Ковенская губерня, цяпер Юрбаркаскі раён, Таўрагскі павет, Літва — 3 студзеня 1944, Парыж) — літоўскі паэт -сімваліст і перакладчык, дыпламат.

Біяграфія

Юргіс Балтрушайціс нарадзіўся ў Ковенскай губерні ў сям’і літоўскіх сялян[6]. Вучыўся ў Ковенскай гімназіі (18851893) і на натуральным аддзяленні фізіка-матэматычнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта[7] (18931898); адначасова наведваў лекцыі на гісторыка-філалагічным факультэце. Зблізіўся з С. А. Паляковым, які вучыўся на матэматычным аддзяленні фізіка-матэматычнага факультэта, і праз яго пазнаёміўся з К. Д. Бальмонтом і В. Я. Брусавым, пазней з В. І. Івановым; сябар і прыхільнік паэта і кампазітара А. М. Скрабіна.

У жніўні 1899 тайна абвянчаўся з Марыяй Іванаўнай Алавянішнікавай (1878—1948), стрыечнай сястрой Лізаветы Аляксандраўны Дзьяканавай (аўтар «Дзённіка рускай жанчыны»).

Дэбютаваў у друку восенню 1899. Разам з Паляковым, Брусавым і Бальмонтам заснаваў выдавецтва «Скорпион», дзейнасць якога пачалася з выдання сумеснага перакладу Балтрушайціса і Палякова драмы Генрыка Ібсена «Калі мы, мёртвыя, прачнёмся». Працаваў у альманаху «Северные цветы», часопісе «Весы». Пазней выступаў у газеце «Русь», у часопісах «Правда», «Золотое руно», «Русская мысль», «Русские ведомости», «Заветы» (1912—1914), «Северные записки», у англійскім часопісе «The Mask» (1913).

З 1905 года Член літаратурнага бюро Тэатра-студыі ММТ (), прымаў удзел у працы Свабоднага тэатры на чале з К. А. Марджанавым, ММТ, Камернага тэатра. Падоўгу жыў за мяжой, у тым ліку ў Італіі, краінах Скандынавіі, Германіі.

Афіша вечарыны А. М. Скрабіна і Ю. К. Балтрушайціса

Працаваў у Літа Наркамасвета (1918), быў старшынёй Маскоўскага Саюза пісьменнікаў (1919), удзельнічаў у працы выдавецтва «Сусветная літаратура».

З 1920 года прадстаўнік (спачатку фармальна саветнік так і не прызначанага прадстаўніка) Літоўскай Рэспублікі ў Маскве, з 27 красавіка 1921 у рангу паверанага ў справах (chargé d’affaires), з 1922 — надзвычайны і паўнамоцны пасол. Адначасова прадстаўнік Літвы ў Турцыі (1932) і Персіі (1933). Садзейнічаў выезду за мяжу дзеячаў рускай культуры.

З 1932 года ганаровы доктар Універсітэта Вітаўта Вялікага ў Каўнасе.

У красавіку 1939 з’ехаў з Расіі, атрымаўшы прызначэнне саветнікам пасольства Літвы ў Парыжы, куды раней пераехаў яго сын Cimetière de Montrouge, гісторык мастацтва. Памёр у Парыжы, пахаваны на могілках Мон-Руж.

Творчасць

Пісаў на рускай (зборнікі «Зямныя ступені», 1911, «Горная сцяжына», 1912, «Лілія і Серп», 1948) і літоўскай (зборнікі «Наваселле», 1941, «Вянок слёз», 1942, «Паэзія», 1967, і інш.) мовах. Галоўная тэматыка — сэнс быцця чалавека, яго адносіны да сусвету і вечнасці. Паэзіі Балтрушайціса ўласцівыя філасафічнасць, унутраны драматызм, спалучаны з элегічнымі настроямі, шматпланавая сімволіка, самабытная структура мастацкага вобраза. Перакладаў на рускую мову.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Жекайте Я. Балтрушайтис // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 1.
  2. Балтрушайтис Юргис Казимирович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  3. Балтрушайтис Юргис Казимирович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  5. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  6. Балтрушайтис, Юрий Казимирович // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
  7. Алфавитный словарь студентов Московского университета(нявызн.). www.hist.msu.ru.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты XX стагоддзя Катэгорыя·Паэты Літвы Катэгорыя·Паэты Расійскай імперыі Катэгорыя·Паэты Расіі XIX стагоддзя Катэгорыя·Паэты Расіі XX стагоддзя Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта Катэгорыя·Перакладчыкі XIX стагоддзя Катэгорыя·Перакладчыкі Літвы Катэгорыя·Перакладчыкі Расійскай імперыі Катэгорыя·Перакладчыкі Расіі Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be