wd wp Пошук:

Юрый Багушэвіч (пісьменнік)

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Багушэвіч.

Юрый Багушэвіч (Георгій Канстанцінавіч; 5 мая 1917, Орша — 18 мая 1983) — беларускі пісьменнік і перакладчык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка. Скончыў факультэт мовы і літаратуры Мінскага педагагічнага інстытута (1941)[1], адначасова працаваў у газеце «Сталинская молодежь». У час Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся ў дзеючай арміі[1] на Калінінскім і Беларускім франтах, з 1943 — ваенны карэспандэнт. З 1945 — у ваеннай газеце на Далёкім Усходзе (Карэя, Кітай). Пасля дэмабілізацыі (1949) працаваў у рэдакцыях газет «Піянер Беларусі», «Мінская праўда», «Фізкультурнік Беларусі», быў карэспандэнтам газеты «Советский спорт», літкансультантам СП БССР, галоўным рэдактарам Мінскай кінастудыі навукова-папулярных і дакументальных фільмаў[1]. Сябра СП СССР (1954).

Творчасць

Дэбютаваў у 1938 годзе[1]. Пісаў пераважна на рускай мове. Выйшлі аповесці «Побратимы» (1955), «Дерево дружбы» (1959), «Повести и рассказы» (1970), «В городке над Неманом» (1973), «Дырэктар „зялёнай школы“» (1975), «Юность пришла» (1977, 1987)[1]. Прымаў удзел у напісанні гісторыі мінскіх станкабудаўнічага і аўтамабільнага заводаў[1].

Напісаў некалькі сцэнарыяў кароткаметражных кінафільмаў, у сааўтарстве з В. Зубам — п’есу «Сябры» (1960, пастаўлена ў 1958)[1].

Пераклаў на рускую мову асобныя творы П. Пестрака, А. Рылько, П. Кавалёва, аповесць Р. Няхая «Сарочы лес», зборнік «Піянеры-героі» (з Б. Бур’янам).

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Богушевич Юрий // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 67. — 737 с.

Літаратура

  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
  • Багушэвіч Юры // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя·Перакладчыкі з беларускай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі на рускую мову
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be