wd wp Пошук:

Якуб Барт-Чышынскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Барт.

Паштовая марка ГДР, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Якуба Барт-Чышынскага. 1956

Якуб Барт-Чышынскі (сапраўдныя імя і прозвішча — Якуб Барт; в.-луж.: Jakub Bart-Ćišinski; 20 жніўня 1856, Паншвіц-Кукаў — 16 кастрычніка 1909, там жа) — лужыцкі пісьменнік, паэт, драматург, перакладчык, рэдактар, рымска-каталіцкі святар. Адзін з пачынальнікаў рэалістычнай літаратуры лужыцкіх сербаў.

Біяграфія

У паэме «Жаніх» (1876, апубл. у 1926), вершах (зборнікі «Кніга санетаў», 1884, «Формы», 1888), якія ўвабралі вобразы народнай паэзіі, сцвярджаў рэалістычны кірунак у лужыцкай літаратуры. Акрамя таго, аўтар шматлікіх санетаў, балад, лірычных вершаў.

Нацыянальна-патрыятычная праблематыка паднятая ім у рамане «Патрыёт і рэнегат» (1878-1879). Яго мастацтва апявае прыгажосць сваёй радзімы, напоўнена патрыятычнымі пачуццямі.

Якуб Барт-Чышынскі заклаў асновы лужыцкай драмы і тэатра (трагедыя «У крэпасці», 1880).

Літаратурны псеўданім — Чышынскі.

Перакладаў на верхнялужыцкую мову творы чэшскай, італьянскай, польскай і нямецкай літаратуры.

Выбраныя творы

  • Moje serbske wuznaće
  • Narodowc a wotrodźenc (1879)
  • Na hrodźišću (1880)
  • Slubowanje ze zadźěwkami (1881)
  • Słowjanam (1884)
  • Kniha sonetow (1884)
  • Formy (1888)

Беларускія пераклады

Верш «Карл прапаведуе лужыцкім сербам» пераклаў Аляксей Зарыцкі[4].

Памяць

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118506722 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Jakub Bart-Ćišinski // Brockhaus Enzyklopädie
  3. 1 2 Bibliothèque nationale de France Jakub Bart-Ćišinski // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  4. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.

Літаратура

  • Гугнин А. А. Введение в историю серболужицкой словесности и литературы от истоков до наших дней, Российская академия наук, Институт славяноведения и балканистики, научный центр славяно-германских отношений. — М., 1997. — С. 106, 113—114, 116—117, 122—125, 128—129, 131, 133, 138—141, 144, 162—164, 176, 193. — ISBN 5-7576-0063-2.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі XIX стагоддзя Катэгорыя·Пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя·Пісьменнікі Германіі Катэгорыя·Паэты XIX стагоддзя Катэгорыя·Паэты XX стагоддзя Катэгорыя·Паэты Германіі Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта Катэгорыя·Перакладчыкі XIX стагоддзя Катэгорыя·Перакладчыкі XX стагоддзя Катэгорыя·Перакладчыкі Германіі Катэгорыя·Перакладчыкі з нямецкай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі з польскай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі з чэшскай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі з італьянскай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be