Якуб з Калінаўкі
Якуб з Калінаўкі (Каліноўскі, Калінуўка, Каліновіус, лац.: Jakub Calinovius, польск.: Jakub z Kalinówki; ? — 1583) — беларускі пратэстанцкі тэолаг і пісьменнік. Гуманіст, ідэолаг левай, плебейска-сялянскай плыні радыкальна-рэфармацыйнага руху ў Вялікім княстве Літоўскім у другой палове XVI стагоддзя, антытрынітарый[1][2].
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай або беднай шляхецкай сям’і ў Калінаўцы на Падляшшы. Мяркуюць, што напачатку ён быў ніжэйшым касцёльным служкай.
У 1560-я гады прапаведаваў(руск.) бел. у антытрынітарыянскім зборы ў маёнтку канцлера Вялікага Княства Літоўскага, магната-кальвініста Яўстафія Валовіча.
У 1568 годзе пакінуў гэту службу, верагодна, з прычыны свайго актыўнага ўдзелу ў антытрынітарскім руху ў Вялікім Княстве Літоўскім.
3 1567 года ўдзельнічаў у арыянскіх сінодах у Польшчы i Вялікім Княстве Літоўскім. На сінодзе ў Скрынску(англ.) бел. (пад Радамам) абраны прадстаўніком ад уніятаў на дыспут з дытэістамі, што сведчыць пра яго шырокую арыентацыю ў тэалагічных справах. У 1568 годзе на сінодзе літоўскіх братоў у Іўі (каля Валожына) разам з Паўлам з Візны вёў палеміку з лідарам правага крыла антытрынітарыяў С. Будным па пытанні аб свецкай уладзе і валоданні чэляддзю нявольнай(руск.) бел.[1].
У 1569 годзе выехаў у Польшчу i там разам з Марцінам Чаховіцам і іншымі аднадумцамі з Вялікага Княства Літоўскага заснаваў у Ракаве(руск.) бел.[1] рэлігійную суполку, абавязкам кожнага члена якой было зарабляць сабе на хлеб толькі сваімі рукамі[2]. Каля 1575 года знаходзіўся ў Любліне. На радзіму, напэўна, ён так i не вяртаўся.
Погляды
Паслядоўнік Пятра з Ганёндза i Марціна Чаховіца. Быў заўзятым прыхільнікам сацыяльнай роўнасці(руск.) бел.. Спасылаючыся на Біблію, сцвярджаў, што Бог стварыў усіх людзей з адной крыві, таму ўсе людзі браты, і ніхто не мае права панаваць над іншымі. Лічыў, што крыніцай сацыяльнай няроўнасці з’яўляецца прыватная ўласнасць(руск.) бел.. Выступаў за негвалтоўнае пераадоленне няроўнасці праз маральнае самаўдасканаленне і мірны байкот(руск.) бел. існуючых грамадска-дзяржаўных інстытутаў[2].
Якуб меў значны аўтарытэт сярод радыкальных польскіх братоў i нават сярод сваіх непрыяцеляў, якія вымушаны былі паважаць яго як віднага члена суполкі. Ён выступаў супраць эксплуатацыі, свецкай улады, войнаў, адстойваў сацыяльную i нацыянальную роўнасць, свабоду веравызнання[1]. «Не можа i не павінна быць сярод сапраўдных хрысціян адрознення паміж яўрэем i грэкам, паміж рабом i свабодным — усе павінны быць роўныя. … Ці ж можна назваць хрысціянскім тое грамадства, дзе людзі валодаюць нявольнікамі, а брат пануе над братам i загадвае яму».
Зноскі
- 1 2 3 4 Якуб из Калиновки // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 716. — 737 с.
- 1 2 3 Падокшын С. Якуб з Калінаўкі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 778. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Літаратура
- Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б. І. Сачанка (гал. рэд) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995.
- Подокшин С. А. Реформация и общественная мысль Белоруссии и Литвы: (Вторая половина XVI — начало XVII в.) / АН БССР, Ин-т философии и права. — Минск, 1970.
- Myśl ariańska w Polsce XVII wieku; antologia tekstów / red. Ogonowski Z.(польск.) бел. — Wrocław-Lwów: Ossolineum, 1991. — ISBN 830403588X. (польск.)
- Из истории философской и общественно-политической мысли Белоруссии. -Мн., 1970