wd wp Пошук:

Ян Балабан

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Балабан. Ян Балабан (чэшск.: Jan Balabán; 29 студзеня 1961, Шумперк — 23 красавіка 2010, Острава) — чэшскі пісьменнік, перакладчык.

Біяграфія

Скончыў Аламоўцкі ўніверсітэт па спецыяльнасці чэшская і англійская філалогія, потым доўгі час працаваў тэхнічным перакладчыкам на металургічным камбінаце, пазней — перакладчыкам на вольных хлябах і прафесійным літаратарам.

Найбольш вядомая кніга Балабана — зборнік апавяданняў «Магчыма, мы сыходзім» (Možná že odcházíme, 2004), які найбуйнейшым штодзённікам «Lidové noviny» быў абвешчаны Кнігай года-2004, атрымаў галоўную літаратурную прэмію Magnesia Litera-2005 у галіне прозы і быў намінаваны на Дзяржаўную прэмію.

Акрамя таго, Ян Балабан выдаў зборнікі апавяданняў «Сярэднявечча» (Středověk, 1995), «Божы трос» (Boí lano, 1998), «Вакацыі» (Prázdniny, 1998), «Мы тут» (Jsme tady, 2006), аповесць «Чорны баран» (Černý beran, 2000) і раман «Куды ішоў анёл» (Kudy šel anděl, 2005).

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #139541977 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  2. 1 2 3 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  3. Encyklopedie dějin města Ostrava — 2018. Праверана 8 сакавіка 2021.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #139541977 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  5. http://www.tyden.cz/rubriky/kultura/literatura/spisovatel-jan-balaban-zemrel-bylo-mu-49-let_166539.html
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #139541977 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  7. RespektEconomia, 1989. — ISSN 0862-6545; 1801-1446 Праверана 31 мая 2018.
  8. Nešpor Z., Vojtíšek Z., Klementová T. Malý slovník českých nekatolických náboženských osobností 20. a 21. stoletíKalich, 2019. — С. 25. — 466 с. — ISBN 978-80-7017-261-2

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Чэхіі Катэгорыя·Перакладчыкі Чэхіі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be