Яна Міхайлаўна Вагнер
Яна Міхайлаўна Вагнер (руск.: Яна Михайловна Вагнер; нар. 8 кастрычніка 1973, Масква, СССР) — расійская пісьменніца руска-чэшскага паходжання, найбольш вядомая як аўтар постапакаліптычнага рамана «Вонгозеро», блогер.
Біяграфія
Яна Вагнер нарадзілася 8 кастрычніка 1973 года ў Маскве. Вагнер — дзявочае прозвішча яе маці, якая ў 1960-я гады прыехала ў СССР з Чэхаславакіі вывучаць рускую мову і літаратуру. Яна кожныя летнія канікулы ездзіла ў чэшскую частку Чэхаславакіі да бабулі і дзядулі па мацярынскай лініі, таму яна добра ўмее гаварыць па-чэшску[1].
У 1994 годзе скончыла Расійскі дзяржаўны гуманітарны універсітэт[ru], працавала перакладчыкам з чэшскай і англійскай на рускую мову, больш за дзесяць гадоў займалася транспартнай лагістыкай[1].
З 2011 года жыве недалека ад Звянігарада. Замужам, ёсць сын[1].
Творчасць
Першая публікацыя Яны Вагнер адбылася ў 2010 годзе ў зборніку выдавецтва АСТ[ru] «Лісіная сумленнасць» (руск.: Лисья честность)[1].
Вядомасць ёй прынёс дэбютны раман-антыўтопія «Вонгозеро», апублікаваны ў 2011 годзе ў выдавецтве «Эксмо[ru]»[2]. Раман увайшоў у спіс намінантаў некалькіх літаратурных прэмій. Асаблівую папулярнасць кніга набыла ў 2020 годзе пасля ўспышкі пандэміі COVID-2019[3]. Увосень 2019 года на расійскай платформе «Premier» выйшаў тэлесерыял «Эпідэмія» (руск.: Эпидемия), зняты на аснове рамана рэжысёрам Паўлам Кастамаравым[ru][4]. У 2020 годзе правы на серыял набыў сэрвіс «Netflix»[5].
У 2013 годзе з’явіўся раман «Жывыя людзі», які стаў своеасаблівым працягам «Вонгозера»[1]. Наступны свой вялікі твор — дэтэктыў «Хто не схаваўся» — Вагнер апублікавала толькі ў 2017 годзе[6].
Творы
Год | Тып | Беларуская назва | Арыгінальная назва |
---|---|---|---|
2010 | расказ | Лізіна каханне | Лизина любовь |
2010 | расказ | Дурніца | Дура |
2010 | расказ | Пастка | Ловушка |
2010 | расказ | Жанчына ў яго доме | Женщина в его доме |
2010 | расказ | Абмен | Обмен |
2010 | расказ | Ганна кажа | Анна говорит |
2011 | раман | Вонгозеро | Вонгозеро |
2013 | раман | Жывыя людзі | Живые люди |
2013 | расказ | Непрыгожая Соня | Некрасивая Соня |
2014 | расказ | Адзін нармальны дзень | Один нормальный день |
2017 | раман | Хто не схаваўся | Кто не спрятался |
2018 | аповесць | 2068 | 2068 |
2018 | расказ | Дабрашчасныя ўбогія духам | Блаженны нищие духом |
Экранізацыі
- 2019 — «Эпідэмія», тэлесерыял
Зноскі
- 1 2 3 4 5 Яна Вагнер(руск.) . 24smi.org. Праверана 31 студзеня 2021.
- ↑ 30 глав АСТ: интервью с Яной Вагнер(руск.) . АСТ (27 лістапада 2020). Праверана 31 студзеня 2021.
- ↑ «Вонгозеро» Яны Вагнер: пророчество, которое сбылось(руск.) (недаступная спасылка). Читай-город. Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2022. Праверана 31 студзеня 2021.
- ↑ Яна Вагнер: писать роман “Вонгозеро” было очень страшно(руск.) . РИА Новости (3 лістапада 2019). Праверана 31 студзеня 2021.
- ↑ Российский сериал “Эпидемия” выйдет на Netflix 7 октября(руск.) . ТАСС (10 верасня 2020). Праверана 31 студзеня 2021.
- ↑ «Кто не спрятался» – новый роман Яны Вагнер уже в продаже!(руск.) . АСТ (12 кастрычніка 2017). Праверана 31 студзеня 2021.