Янка Купала …Я адплаціў народу…
«Я́нка Купа́ла …Я адплаці́ў наро́ду…» — беларускі кароткаметражны дакументальны фільм, зняты «Беларускім відэацэнтрам» пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.[1] Фільм зняты ў гонар юбілея з дня нараджэння Янкі Купалы. Аўтарскі тэкст чытаюць Аляксандр Марчанка і Вераніка Буслаева. У фільме выкарыстаны эпізоды спектакляў «Янка Купала. Кругі раю» (рэж. Святлана Навуменка), «Паўлінка» (рэж. Леў Літвінаў), «Тутэйшыя» (рэж. Мікалай Пінігін) і мастацкага фільма «Раскіданае гняздо» (рэж. Барыс Луцэнка).
Здымачная група
- аўтар сцэнарыя і рэжысёр — Сяргей Лук’янчыкаў
- аператар — Сяргей Мілешкін
- гукааператар — Вячаслаў Крук
- мантаж і графіка — Васілій Брацішоў
- асістэнт рэжысёра — Ларыса Лук’янчыкава
- механікі — Аляксандр Васюк, Міхаіл Партноў
- рэдактар — Аляксандр Купрыянаў
- дырэктар фільма — Сяргей Міцовіч
Зноскі
- ↑ “Янка Купала. …Я адплаціў народу”. Документальный фильм(руск.) , Белтэлерадыёкампанія . Праверана 14 красавіка 2020.