Янка Туміловіч
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Туміловіч.
Янка Туміловіч, сапр.: Іван Людвігавіч Туміловіч (6(19) верасня 1905, в. Сяліба Ігуменскага павета Мінскай губерні, цяпер Бярэзінскі раён, Мінская вобласць — 21 студзеня 1938, ГУЛАГ) — беларускі паэт.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў БДУ (1927). Жыў у Мінску. Працаваў выкладчыкам гісторыі, у рэдакцыях часопісаў. Член літаб’яднання «Маладняк». У 1927 г. стаў адным з заснавальнікаў «Пралетарска-сялянскай беларускай літаратурнай суполкі» («Пробліск»). У 1930-я гг. працаваў выкладчыкам Вышэйшай школы палітычнай асветы, у рэдакцыі газеты «Піянер Беларусі».
Арыштаваны 11.10.1936; 20.6.1937 Вярхоўным судом СССР прыгавораны да 7 гадоў пазбаўлення волі. Памёр у лагеры каля бухты Нагаева пад Уладзівастокам. Справа спынена 8.1.1940.
Творчасць
Дэбютаваў у друку вершамі ў 1925 г. У 1926 годзе разам з Я. Бобрыкам і А. Звонакам выдаў паэтычны зборнік. Публікаваўся ў часопісе «Маладняк», газетах «Савецкая Беларусь», «Чырвоны сцяг», «Звязда», «Чырвоная змена», «Камунар Магілёўшчыны»; калектыўным зборніку «Дэкламатар» (1928). У пераважнай большасці вершы Туміловіча — гэта ўзоры пралеткультаўскага рамантызму 1920-х г. У 1927 годзе стаў адным з заснавальнікаў «Пралетарска-сялянскай беларускай літаратурнай суполкі» («Пробліск»). Аўтар паэмы «Ульянаў—Ленін»[2], часткова апублікаванай у 1929—1930 гг. З 1930 г публікацыі Туміловіча знікаюць са старонак перыядычнага друку. Магчыма, гэта звязана з хваляй рэпрэсій у 1930-х гг.
Зноскі
- 1 2 3 (unspecified title) Праверана 5 снежня 2021.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 27. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
Бібліяграфія
- Пунсовае ранне: Вершы / У сааўтарстве. Мн., 1926;
- Полымя. 1960, № 6;
- Анталогія беларускай паэзіі: У 3 т. Т. 2. Мн., 1961.
Літаратура
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16: Трыпалі — Хвіліна. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16), ISBN 985-11-0035-8.
- Міхнюк, У. Туміловіч Янка / Уладзімір Міхнюк // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. — С. 538—539.
- Звонак А. Сціплая песня // Полымя. — 1960. — № 6. — С.
- Туміловіч Янка // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.