Яраслаў Сейферт
Яраслаў Се́йферт[7] (чэшск.: Jaroslav Seifert, 23 верасня 1901, Прага — 10 студзеня 1986, Прага) — чэшскі пісьменнік і журналіст. Народны пісьменнік Чэхаславакіі (1966). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Чэхаславакіі (1936, 1955). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1984) «За паэзію, якая адрозніваецца свежасцю, пачуццёвасцю і багатым уяўленнем і сведчыць аб незалежнасці духу і рознабаковасці чалавека».
Творчасць
Першы паэтычны зборнік — «Горад у слязах» (1921). Удзельнік стварэння гуртка пралетарскага мастацтва «Дзівасіл». У творчасці імкнуўся да паэтызацыі прозы жыцця, абапіраючыся на рэалістычныя дэталі і рэлігійную сімволіку. У паэтычных зборніках «Толькі каханне» (1923), «На хвалях ТСФ» (1925) апяваў радасць жыцця, экзотыку падарожжаў. Зборнік «Салавей спявае дрэнна» (1926) прасякнуты трагічным светаадчуваннем. У зборніках «Яблык з каленяў» (1933), «Рукі Венеры» (1936) звярнуўся да традыцый класічнай чэшскай паэзіі — напеўнасці, меладычнасці, арганічнасці сітуацый. Асноўныя тэмы зборнікаў «Патушыце агні» (1938), «Веер Бажэны Немцавай» (1940), «Ішоў бедны мастак па свеце» (1949) — каханне, паэзія, радзіма, прыгажосць Прагі, гісторыя чэшскай культуры; зборнік «Мамачка» (1954) — успаміны пра дзяцінства. У зборніках «Канцэрт на востраве» (1965), «Адліванне званоў» (1967), «Парасон з Пікадылі» (1979) пераважае верлібр, які стаў дамінантай яго паэтыкі. Аўтар зборнікаў «Моравы слуп» (1981), «Быць паэтам» (1983) і інш.
Беларускія пераклады
На беларускую мову яго асобныя вершы пераклалі С. Панізнік, Ю. Бушлякоў, А. Разанаў[8], М. Танк.
- Сэйфэрт Я. [Вершы] / Перакл. Ю. Бушлякова // Фрагмэнты. 1997. № 3.
у кнігах:
- Высокае неба. Мн., 1980
- На зорных шляхах. Мн., 1991
Зноскі
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- 1 2 Jaroslav Seifert // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.nobelprize.org/nobel_prizes/literature/laureates/1984/seifert-bio.html
- 1 2 Evidence zájmových osob StB (EZO)
- 1 2 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118612891 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ БелЭн, 2002
- ↑ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
Літаратура
- Вострыкава А. У. Сейферт Яраслаў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 298—299. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Яраслаў Сейферт
- Сейверт, Ярослав // Энцыклапедыя «Кругасвет» (руск.)
- Сейферт(недаступная спасылка) // Литературная энциклопедия: В 11 т. — М., 1929—1939. (руск.)
- На сайце Нобелеўскай прэміі (англ.)
- Біяграфія, фатаграфіі (англ.)