Ясміна Рэза
Ясміна Рэза (фр.: Yasmina Reza; нар. 1 мая 1959, Парыж) — вядомая французская актрыса тэатра і кіно, драматург і празаік, чые п’есы «Бог Разні» (Талерантнасць) і «Арт» (Мастацтва) пастаўлены ў многіх тэатрах Еўропы і Амерыкі.
Біяграфія
Нарадзілася ў яўрэйскай сям’і[6][7][8]. Сям’я бацькі, з расійскіх яўрэяў персідскага паходжання[ru], уцякла ва Францыю пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі; сам бацька нарадзіўся ў Маскве, быў інжынерам і прадпрымальнікам[9][10][11]. Маці — яўрэйка з Будапешта, скрыпачка, пакінула Венгрыю пасля ўтварэння Венгерскай Народнай Рэспублікі[12].
У 18-гадовым узросце з другога разу паступіла на факультэт Парыжскай Кансерваторыі, які скончыла з адзнакай. Аўтар п’ес, кінасцэнарыяў і некалькіх раманаў. У 2010 годзе зняла па сваёй драме «Іспанская п’еса» (2004) фільм «Chicas» з удзелам Кармэн Мауры, Эмануэль Сенье і Андрэ Дзюсалье.
Замужам, мае двух дзяцей.
Творы
Кінасцэнарыі
- 1983 — «À demain», рэж. Didier Martiny (таксама выступіла ў фільме як актрыса)
- 2000 — «Le Pique-nique de Lulu Kreutz», рэж. Didier Martiny
- 2011 — «Разня», рэж. Раман Паланскі (прэмія «Сезар» за лепшы сцэнарый-адаптацыю, прэмія Таварыства сцэнарыстаў Іспаніі за лепшы сцэнарый)
П’есы
- Размовы пасля пахавання / Conversations après un enterrement (1987, прэмія Мальера)
- La Traversée de l’ouest hiver (1989)
- Мастацтва / «Art» (1994, прэмія Мальера, Прэмія Лоўрэнса Аліўе, прэмія Тоні, 1998)
- L’homme du hasard (1995)
- Trois Versions de la vie (2001)
- Іспанская п’еса / Une pièce espagnole (2004)
- Бог разні; Талерантнасць / Le Dieu du carnage (2007, прэмія Лоўрэнса Аліўе, прэмія Тоні, 2009)
Апавяданні, аповесці, эсэ
- Hammerklavier (1997)
- Une désolation (1999)
- Nulle part (2005)
- У санях Артура Шапэнгаўэра / Dans la luge d’en Arthur Schopenhauer (2005)
- Раніца, вечар ці ноч: год з Нікаля Сарказі / L’home Aube le Soir ou la Nuit (2007)
Раманы
- Adam Haberberg, Albin Michel, 2002
- Шчаслівыя шчаслівыя / Heureux les heureux, éditions Flammarion, 2013 (прэмія часопіса Marie Claire за раман, напісаны жанчынай; літаратурная прэмія газеты Le Monde за раман)
- Вавілон / Babylone, éditions Flammarion, 2016 (прэмія Рэнадо)
Інтэрв’ю
- Das Lachen als Maske des Abgründigen: Gespräche mit Ulrike Schrimpf. Lengwil: Libelle, 2004.
Беларускія пераклады
П’есы «Art» (пад назвай “Мастацтва”) і «Le Dieu du carnage» (пад назвай «Талерантнасць») перакладзены на беларускую і пастаўлены ў Купалаўскім тэатры.
Прызнанне
Член журы Канскага МКФ (1999). Вялікая тэатральная прэмія Французскай Акадэміі (2000). Прэмія ACE[fr] (Нью-Ёрк) за лепшую п’есу (2010).
Літаратура
- Guénoun D. Avez-vous lu Reza?, Albin Michel, 2005
- Herforth M.-F. Erläuterungen zu Yasmina Reza, Kunst (Art). Hollfeld: Bange, 2007
- El Gharbi S. Yasmina Reza ou le théâtre des paradoxes, Л Harmattan, 2010
- Giguere A. The Plays of Yasmina Reza on the English and American Stage, McFarland & Co Inc, 2010
- Bouchetard A. Yasmina Reza, le miroir et le masque, Éditions Léo Scheer, 2011
- Jaccomard H. Les Fruits de la passion: Le théâtre de Yasmina Reza, Berne, Peter Lang, 2013.
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
- ↑ Yasmina Reza // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #120465272 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
- ↑ RKDartists Праверана 1 чэрвеня 2020.
- ↑ (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
- ↑ Yasmina Reza: ‘Please stop laughing at me’ («The Independent»): Again like Sarkozy, she hardly knew her father, at least as a child.
- ↑ Yasmina Reza’s Broadway Road To Carnage
- ↑ Celebrated Playwright Who Resists Celebrity (The New York Times): Ms. Reza, 52, who was born in France and has two children, is the daughter of a father of Jewish Iranian descent and a Jewish Hungarian mother.
- ↑ The fragility and solitude of man: Like the relations of the author, daughter of a Hungarian violinist, who decided to settle in Paris when the Iron Curtain fell, and a businessman father, brilliant black sheep of a Russian Jewish family that fled Bolshevism.
- ↑ Lesley Gibson «The Unexpected Woman: The Life and Work of Yasmina Reza»
- ↑ About the Playwright(недаступная спасылка)
- ↑ About the Playwright: Yasmina Reza Архівавана 20 красавіка 2015.
Спасылкі
- Ясміна Рэза на сайце arlindo-correia.org (англ.)
- Ясміна Рэза на сайце complete-review.com (англ.)
- Ясміна Рэза на сайце «Internet Broadway Database» (англ.)
- Ясміна Рэза на сайце «Internet Movie Database» (англ.)