Сяргей Сматрычэнка
Сяргей Сматрычэнка (27 сакавіка 1977, Віцебск) — беларускі філолаг-славіст, перакладчык, рэдактар.
Навучаўся ў Беларускім ліцэі, дзе зацікавіўся чэшскаю моваю[1]. Скончыў філалагічны факультэт БДУ. Пасля сканчэння выкладаў тамака чэшскую і славацкую мовы. Пасля 2 гады працаваў асістэнтам у Інстытуце славістыкі Венскага ўніверсітэта.
У канцы 1990-х пачаў супрацоўнічаць з часопісам «ARCHE», у розны час працаваў у газеце «Наша Ніва», Беларускім ПЭН-цэнтры і інш. Заснавальнік і куратар кніжнай серыі «Чэшская калекцыя» ў выдавецтве Ігара Логвінава. Суарганізатар некалькіх міжнародных літаратурных акцый, у тым ліку фестывалю «Месяц аўтарскага чытання-2007» з удзелам 30 беларускіх пісьменнікаў у чэшскім Брне.
Укладальнік і перакладчык «Анталогіі беларускага апавядання» па-чэшску. Публікуецца найперш у беларускіх, чэшскіх і славацкіх перыядычных выданнях. Сярод аўтараў, перакладзеных на беларускую мову, — Яхім Топал, Іозеф Топал, Міхал Вівег, Мілан Кундэра, Багуміл Грабал, Вацлаў Гавел, Мілаш Урбан, Ева Кантуркава, Вацлаў Чэрны і інш.
Пераклады
- Міхал Вівег, Выхаванне дзяўчат у Чэхіі (раман) // ARCHE: Чэшскі альбом, 4/2003 (пачатак), ARCHE: Віленскі нумар, 5/2003 (заканчэнне)
- Вацлаў Гавел Пратэст (Protest). П]еса.
- Багуміл Грабал, Пабітэлі; Ярмілка (апавяданні) // Крыніца, 1/1998
- Вацлаў Граб’е(чэшск.) бел., Блюз для блазнаватай дзяўчыны. Вершы.
- Бара Грэгарава(чэшск.) бел., камень — гара — папера (фрагменты) // ARCHE, 6/2009
- Петра Дваржакава, Я — голад (Já jsem hlad). Фрагменты з кнігі.
- Ева Кантуркава(чэшск.) бел., Сяброўкі з дому смутку (фрагменты) // ARCHE: Кабеты, 3/1999
- Самусь Тале(чэшск.) бел., Кніга пра пагост (раман; пад псеўданімам Мацей Дурачок) // ARCHE, 9/2010
- Мілан Кундэра, Страчаныя листы (фрагменты) // Крыніца, 10/1998
- Мілаш Мацоўрак, Мах і Шэбестава вандруюць па свеце (аповесць для дзяцей). Albatros, Praha 2004
- Онджэй Секара(чэшск.) бел., «Кніжка Ферды Мураша», Albatros, Praha 2004
- Іозеф Топал, Бывай, Сакраце (п’еса) // Філіп, Яхім, Іозеф Топалы: Анёл, Логвінаў, Мінск 2008
- Яхім Топал, Анёл (раман) // Філіп, Яхім, Іозеф Топалы: Анёл, Логвінаў, Мінск 2008
- Мілаш Урбан(чэшск.) бел., Пустка; Беларуска (апавяданні) // ARCHE: Чэшскі альбом, 4/2003
- Вацлаў Чэрны(чэшск.) бел., Развіццё і злачынствы панславізму // ARCHE: Панславізм, 1/2000.
- Марыя Шцястна(чэшск.) бел., Усё будзе як і раней…. Вершы.
Зноскі
- ↑ ПРЫШЭСЦЕ ЛІТАРАТАРА Гутарка з Лявонам Баршчэўскім Архівавана 9 сакавіка 2008. Беларускі Калегіум
Спасылкі
- Пераклады Сматрычэнкі на Прайдзісвеце
- Блог Сматрычэнкі
- Сяргей Сматрычэнка: «Захопленыя людзі рухаюць светам» Радыё Свабода 1 жніўня 2007