wd wp Пошук:

Ёса Бусон

Ёса Бусон, або Еса, Эса, Тэсо, Танігуці і інш. псеўданімы (яп.: 与謝蕪村; 1716, Кэма, правінцыя Сэтцу (цяпер Міякадзіма — адзін 24-х раёнаў Осакі), Японія — 17 студзеня 1784[8], Кіёта) — японскі паэт, майстар жанру «хайку», таксама вядомы як пісьменнік, эсэіст і мастак. Разам з Мацуа Басё і Кабаясі Іса, Бусон лічыцца адным з найвялікшых японскіх паэтаў перыяду Эда.

Біяграфія

Бусон: Крумкачы і сокал

Бусон — псеўданім, якім паэт падпісваў свае творы ў сталыя гады. Да гэтага ён выкарыстаў іншыя псеўданімы. Бусон нарадзіўся ў вёсцы Кэма правінцыі Сэтцу. Сапраўднае імя яго невядома. Лічыцца, што ён быў сынам вясковага старасты, якога звалі Танігуці (адсюль псеўданім Танігуці). Маці была родам з мястэчка Ёса, па гэтай прычыне паэт часта называў сябе Ёса Бусон. Бусон атрымаў добрую адукацыю, чытаў кітайскіх і японскіх класікаў, вучыўся жывапісу. Рана страціўшы бацькоў, у дваццацігадовым узросце з’ехаў у Эда (цяпер Токіа), дзе вывучаў паэзію і жывапіс пад кіраўніцтвам Хаяна Хадзіна (1676—1742) — аднаго з найбуйнейшых майстроў хайкай таго часу, працягваў лінію Басё. У 1751 годзе перасяліўся ў Кіёта. Бусон ніколі, нават дамогшыся пэўных поспехаў, прызнання і матэрыяльнага дабрабыту, не вяртаўся на радзіму. Прычыны гэтага невядомыя. Між тым у паэтычнай творчасці Бусона вельмі моцны настрой настальгіі. Ёсць нават цэлы настальгічны цыкл «Вясновы ветрык над дамбай Кэма».

Бусон шмат падарожнічаў па Японіі, у прыватнасці, па паўночным Хонсю. Бусон жыў у свайго сябра паэта Ганто ў мястэчку Юкі. У адрозненне ад Басё, Бусон не пакінуў суцэльных празаічных твораў. У 1744 годзе ён апублікаваў нататкі («хайбун» — японская форма эсэ) аб сваіх падарожжах, упершыню выкарыстаўшы імя Бусон ў якасці свайго псеўданіма. У далейшым Бусон стане яго асноўным паэтычным псеўданімам; як мастак ён быў вядомы пад імем Тэсо.

Ва ўзросце 45 гадоў Бусон ажаніўся, у яго нарадзілася дачка Куно. Пасяліўшыся ў Кіёта, Бусон выкладаў і пісаў паэзію ў Сумія. У 1770 годзе Бусон быў абвешчаны кіраўніком школы паэтаў «Паўночная альтанка», як пераемнік Хадзіна. Бусон прыняў псеўданім свайго настаўніка Хадзіна, і пачаў пісаць пад імем Яхантэй (яп. 夜半 亭). Бусон атрымаў званне «тэндзя», якое давала права быць суддзём на паэтычных турнірах. З гэтага часу Бусон змог значна больш увагі надае паэзіі, цяпер ён мог зарабляць і ў гэтай галіне, а не толькі, як мастак. Менавіта ў апошнія 15 гадоў жыцця Бусон і напісаў лепшыя з сваіх вершаў, стаўшы з 1770 прафесійным паэтам.

Бусон памёр ва ўзросце 68 гадоў і быў пахаваны ў Кіёта.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119045877 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Find a Grave — 1995. Праверана 30 жніўня 2019.
  4. 1716 - 1783 // NMVW-collection website Праверана 16 студзеня 2020.
  5. Yosa Buson // The LiederNet Archive — 1995.
  6. https://www.britannica.com/biography/Buson Праверана 21 студзеня 2020.
  7. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  8. Encyclopædia Britannica: Buson

Літаратура

  • Cheryl A. Crowley: Haikai poet Yosa Buson and the Basho revival. Brill Publ., Leiden 2007, ISBN 978-90-04-15709-5 (Brills Japanese studies library; 27).
  • Yukio Sawa: Haiku master Buson. Translations from the writings of Yosa Buson with related materials. White Pine Press, Buffalo, N.Y. 2007, ISBN 978-1-893996-81-6.
  • Makoto Ueda: The path of flowering thorn. The life and poetry of Yosa Buson. University Press, Stanford, Calif. 1998, ISBN 0-8047-3042-3.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты Японіі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be