wd wp Пошук:

Іван Андрэевіч Крылоў

Іван Андрэевіч Крылоў (2 (13) лютага 1769 года, Масква — 9 (21) лістапада 1844 года, Санкт-Пецярбург) — рускі паэт, байкапісец, перакладчык, пісьменнік. Сапраўдны член Імператарскай Расійскай акадэміі (1811), ардынарны акадэмік Імператарскай Акадэміі навук па Аддзяленню Рускай мовы і славеснасці (1841).

У маладосці Крылоў быў вядомы перш за ўсё як пісьменнік-сатырык, выдавец сатырычнага часопіса «Пошта духаў» і парадыйнай трагікамедыі «Трумф», якая хадзіла ў спісах і высмейвала Паўла I. Крылоў з’яўляецца аўтарам больш за 200 баек з 1809 па 1843 г., яны выйшлі ў свет у дзевяці частках і перавыдаваліся вельмі вялікімі па тых часах тыражамі. У 1842 годзе яго творы выйшлі ў нямецкім перакладзе. Сюжэты многіх баек ўзыходзяць да твораў Эзопа і Лафантэна, хоць нямала і арыгінальных сюжэтаў.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Степанов Н. Л. Крылов И. А. // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 3.
  2. 1 2 3 Русский биографический словарь / под ред. А. А. Половцов, Н. П. Чулков, Н. Д. Чечулин и др. — СПб., М..
  3. различные авторы Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский, К. К. Арсеньев, Ф. Ф. Петрушевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1907.
  4. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118724886 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты Расіі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be