Іван Буніч Вучыч
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вучыч.
Іван Буніч Вучыч (харв.: Ivan Bunić Vučić; 1592, Дуброўнік — 1638, Дуброўнік) — харвацкі барочны паэт. Нарадзіўся і выхоўваўся ў Дуброўніку, працаваў адвакатам, суддзёй, дыпламатам. Пяць разоў абіраўся князем Дуброўніцкай рэспублікі.
Аўтар рэлігійнай паэмы «Mandaljena pokornica», апублікаванай у Італіі ў 1630 годзе. Таксама напісаў зборнік паэтычных твораў «Plandovanja», у які ўвайшлі мілосныя, духоўныя вершы і інш. Крыніцы творчасці Буніча разнастайныя, у прыватнасці ён абапіраўся на біблейскія, анакрэонтаўскія, петраркаўскія і постпетраркаўскія традыцыі.
Зноскі
- ↑ Swartz A. Ivan Bunić Vučić // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Dživo Bunić Vučić // CONOR.SR
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іван Буніч Вучыч