Іржы Коларж
Іржы Коларж (чэшск.: Jiří Kolář, 24 верасня 1914, Процівін — 11 жніўня 2002, Прага) — чэшскі паэт, пісьменнік і мастак.
Жыццё і творчасць
Іржы Коларж значную частку свайго жыцця правёў у горадзе Кладна. У 1932 годзе ён заканчвае навучанне на столяра. У 1945 уступае ў Камуністычную партыю Чэхаславакіі, з якой пасля быў выключаны. У 1952—1953 гадах быў у зняволенні. У 1977 І.Коларж падпісвае Хартыю 77. З’ехаўшы неўзабаве пасля гэтага на навучанне ў Францыю, адмовіўся вярнуцца на радзіму. У 1984 годзе Коларж дамагаецца французскага грамадзянства. У 1997 годзе ён вяртаецца ў Чэхію.
І.Коларж быў адным з заснавальнікаў у 1942 годзе аб’яднання паэтаў і мастакоў «Група 42», быў членам саюза мастакоў Чэхаславакіі Umělecká beseda. Коларж быў адным з самых вядомых чэшскіх сучасных мастакоў. Асабліва папулярнымі з’яўляюцца створаныя ім калажы. Першая яго персанальная выстаўка адбылася ў 1937 годзе. Ён быў таксама ўдзельнікам выстаў сучаснага мастацтва documenta 4 (1968) і documenta 6 (1977) у Касэле. У 1999 годзе мастак быў узнагароджаны прэміяй Ганса-Тэа Рыхтэра Саксонскай акадэміі мастацтваў.
Першым паэтычным зборнікам І.Коларжа з’яўляецца «Гады ў днях», які выйшаў у 1949 годзе. З паэтычных яго твораў найбольш вядомыя яўляюцца вершы зборніка «Печань Праметэя» (1979). Кніга складаецца з многіх, не звязаных паміж сабой, частак і ўяўляе маралізатарскі твор, які асуджае таталітарызм у любой яго праяве. Акрамя вершаў, пісаў таксама мастацкую прозу, эсэ, кнігі для дзяцей, п’есы.
І.Коларж займаўся таксама мастацкім перакладам, у прыватнасці твораў Т. С. Эліёта, У. Уітмена, Э. Лі Мастэрса.
Асобныя вершы Коларжа пераклала Марыя Мартысевіч[9].
Зноскі
- 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118564749 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- 1 2 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- 1 2 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118564749 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- 1 2 Evidence zájmových osob StB (EZO)
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ COURAGE Registry
- ↑ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
Літаратура
- БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.381
- Madla Vaculíková : Drahý pane Kolář, Mladá fronta, 1994, ISBN 80-204-0487-2
- Charlotta Kotik: Jiri Kolar Transformations, Buffalo Fine Arts/Albright-Knox Art Gallery, 1978, ISBN 0-914782-19-3
- Thomas M. Messer : Kolar — Chiasmage: Selections from the Guggenheim, Katonah Gallery, 1988, ISBN 0-685-45726-5
- Astrid Winter, Metamorphosen des Wortes. Der Medienwechsel im Schaffen Jiří Kolář, Wallstein Verlag: Goettingen 2006
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іржы Коларж