Аванес Тадэвосавіч Туманян
Аванес Тадэвосавіч Туманян (арм.: Հովհաննես Թադևոսի Թումանյան; 7 [19] лютага 1869, сяло Дсех, Арменія — 23 сакавіка 1923, Масква, РСФСР) — армянскі паэт і пісьменнік, грамадскі дзеяч. Нацыянальны паэт Арменіі.
Біяграфія
Аванес Туманян нарадзіўся ў сям’і святара. Згодна радавому паданню, род Туманянаў паходзіць ад галіны армянскага княскага (нахарарскага) роду Маміканянаў, які кіраваў у сярэднія вякі ў сяле Дсех (Лары).
У 1878—1883 годах атрымаў пачатковую адукацыю ў школе Джэлалаглы, а потым перавёўся ў школу Нерсісян у Тыфлісе (Тбілісі), аднак па прычыне матэрыяльных цяжкасцей быў змушаны ў 1887 годзе пакінуць яе і паступіць на працу ў Тыфліскі армянскі народны суд, а пазней — у Армянскі выдавецкі саюз.
Пісаць пачаў з сярэдзіны 1880-х гадоў, супрацоўнічаў у армянскіх газетах і часопісах.
Атрымаў шырокую слыннасць пасля выхаду складанкі «Вершы» (на арм., 2 т., 1890—1892). У многіх сваіх творах Туманян звяртаецца да нялёгкага лёсу армянскага сялянства, да розных бакоў традыцыйнага парадку яго жыцця, пра гэта расказваюць яго паэмы: «Маро» (1887 г., апублікавана ў 1892 г.), «Сако з Лары» (1889 г., апублікавана ў 1890 г.), паэма «Ануш» (1890 г., апублікавана ў 1892 г., А. Тыгранянам да яе напісана опера).
У 1899 годзе ў Тыфлісе стварыў літаратурны кружок «Вернатун», членам якога былі бачныя армянскія паэты, пісьменнікі, мастакі і кампазітары.
Быў вядомы таксама як грамадскі дзеяч, двойчы быў арыштаваны царскім урадам. У 1912—1921 гадах быў старшынём Каўказскага саюза армянскіх пісьменнікаў, у гады генацыду армян дапамагаў уцекачам з Заходняй Арменіі (завошта быў узнагароджаны народным званнем «Паэт усіх армян»), выступаў за перамір’е ў армяна-грузінскай вайне 1918 года. Пасля саветызацыі Арменіі ўзначальваў Камітэт дапамогі Арменіі.
Быў у сяброўскіх адносінах са многімі армянскімі, грузінскімі, рускімі паэтамі і пісьменнікамі свайго часу, перакладаў з некалькіх моў (Байран, Гётэ, Пушкін).
Памёр у маскоўскай гарадской лякарні ад раку. Пахаваны ў Тбілісі ў Пантэоне Хаджыванка[6].
Асабістае жыццё
У 1888 годзе жаніўся з Вольнай Мачкальян (сканала на 100-м годзе жыцця ў Ерэване). Меў моцную і вялікую сям’ю, 10 дзяцей — 4 сыны і 6 дачок, некаторыя з якіх пасля сталі вядомымі грамадскімі дзеячамі.
Адзін з сыноў Туманяна — Артавазд (1894—1918) загінуў у 1918 годзе падчас наступу турэцкіх войскаў на Каўказскім фронце.
Трое іншых сыноў — Мушэг (1889—1938), Алік (1896—1937) і Арэг (1900—1938) былі рэпрэсаваны і расстраляныя ў эпоху сталінізму.
Вядомымі туманянаведамі былі Седа і Ануш Туманян. Дачка Туманяна Тамара была архітэктарам, заслужаным дзеячам культуры Армянскай ССР.
Памяць
- У Арменіі імем Туманяна названы горад, вуліцы, школы, яму ўсталяваны помнікі.
- З 1953 годзе ў Ерэване дзеійнічае дом-музей паэта. Пазней адкрыўся дом-музей і ў сяле Дсех.
- Туманяну прысвечаны верш В. Я. Брусава «Ды будзе справядліва адплата…» (1916).
- Туманян намаляваны на сучаснай купюры 5000 драм.
- У 1969 годзе была выпушчана паштовая марка СССР, прысвечаная Туманяну.
- У 2000 годзе была выпушчана паштовая марка Арменіі, прысвечаная Туманяну.
- У 2011 годзе была выпушчана паштовая марка Арменіі, прысвечаная Туманяну.
- У 2011 годзе была выпушчана паштовая марка Расіі, прысвечаная Туманяну.
- Амаль ва ўсіх гарадах Арменіі ёсць школа імя Аванеса Туманяна. Імем паэта названа таксама школа № 3 у горадзе Сцепанаван. У Сцепанаване вучыўся і сам паэт.
- Імем Туманяна названа плошча ў Маскве.
- У Тбілісі і Кіеве, Данецку ёсць вуліцы Туманяна.
-
Імя прысвоена Ерэванскаму дзяржаўнаму тэатру лялек.
- На паштовых марках і памятных манетах
- Памятная манета, прысвечаная Туманяну.
- Паштовая марка СССР 1969 года.
-
Адонц, Абегян, Туманян, Ачаран, Эмін, Лалаян, Варужан, Севак, Сараян
- Помнікі
- У Ерэване, перад будынкам Тэатра оперы і балета.
- У сяле Дсех.
- У сяле Дсех, перад домам-музеем пісьменніка.
- У Ерэване, на будынку музея пісьменніка
- Магіла ў Хаджыванку.
Бібліяграфія
- Армянская муза. — М.: Типо-литогр. Т-ва И. Н. Кушнерев и Ко, 1907.
- Избранное. Стихи и проза, Перевод с армянского «Заря Востока», Тбилиси, 1937, 187 стр.
- Избранные произведения, М., Гослитиздат. 1937, 255 стр.
- Избранное, Под редакцией С. Шервинского, Армгиз, Ереван, 1941, 359 стр. (В конце книги имеется указатель «Ованес Туманян в русских переводах».)
- Избранное, Перевод с армянского под редакцией С. Шервинского, рисунки В. Бехтеева, Детиздат, М.—Л., 1945, 110 стр.
- Избранные произведения. Перевод с армянского, составление и редакция С. Хитаровой, М., Гослитиздат, 1946, 414 стр.
- Избранные сочинения. Под редакцией Мариэтты Шагинян. Армгиз. Ереван — Москва. 1950, 541 стр.
- Легенды и сказки: Пер. с арм. /Ованес Туманян; Ил. Е. Садовниковой. Москва: 2005.
Беларускія пераклады
На беларускую мову творы пераклалі Мікола Аўрамчык, Пятрусь Броўка, Рыгор Барадулін, Сцяпан Гаўрусёў, Алесь Звонак, Міхась Калачынскі, Еўдакія Лось, Янка Сіпакоў[7][8].
- Казкі і легенды: Для малод.узросту / Маст. В.Варанецкі. — Мн. : Дзяржвыд БССР. Рэд. дзіцячай і юн. літ., 1958. — 48с.
- Лірыка: пераклады з армянскай мовы / Аванес Туманян. — Мінск : Беларусь, 1969. — 117, [1] с.
Зноскі
- ↑ Great Russian Encyclopedia — Большая российская энциклопедия, 2004. — ISBN 978-5-85270-320-0
- ↑ http://www.poemhunter.com/poem/parvana/comments.asp
- ↑ Туманян Ованес Тадевосович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.
- 1 2 Туманян Ованес Тадевосович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Пантеон Ходживанка
- ↑ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16: Трыпалі — Хвіліна. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
Аванес Тадэвосавіч Туманян на Вікісховішчы |
- Сайт Музея Туманяна
- Биография писателя на сайте Armenianhouse.org
- К 135-летию со дня рождения Ольги Туманян Архівавана 5 мая 2009.
- Сказки О. Туманяна в интернете, на русском языке
- Произведения О. Туманяна на русском, армянском, а также английском языках, сайт Armenianhouse.org
- Полное собрание сочинений Ованеса Туманяна на армянском языке
- Все Сказки О. Туманяна на русском языке Архівавана 10 сакавіка 2013.
- Ованес Туманян