wd wp Пошук:

Алесь Кучар

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кучар. Алесь Ку́чар (Айзік Евелевіч Кучар; 27 чэрвеня 1910, в. Прудзішча, цяпер Смалявіцкі раён, Мінская вобласць — 9 красавіка 1996, Мінск) — беларускі крытык і драматург.

Біяграфія

Нарадзіўся 27 чэрвеня 1909 года ў сям’і служачага. У 1926 годзе працаваў у Смалявіцкім райвыканкаме справаводам.

Вучыўся ў БДУ і Беларускім вышэйшым педагагічным інстытуце (19291932), пасля ў Маскоўскім інстытуце гісторыі, філасофіі і літаратуры, які скончыў у 1937 годзе. У 19321936 гадах — у рэдакцыях беларускіх рэспубліканскіх газет, на Беларускім радыё.

У 19381940 гадах выкладчык Мінскага педагагічнага інстытута. Адным вечарам 1940 года, калі Максім Танк, Наталля Арсеннева і Алесь Кучар ішлі па Савецкай вуліцы ў Мінску, Танк голасна гаварыў па-беларуску, на што атрымаў спалоханую заўвагу Кучара:

Ведаеце, не гаварыце так голасна па-беларуску, у нас гэта не прынята[1].

Напісаў данос на беларускага пісьменніка Станіслава Пятровіча Шушкевіча, сасланага ў высылку. Гэтая гісторыя апісваецца сынам пісьменніка, Станіславам Шушкевічам, у кнізе «Маё жыццё, крах і ўваскрошанне СССР»:

«Потым з высылкі вярнуўся бацька і расказаў наступнае. У турме ад яго патрабавалі напісаць даносы на некалькіх чалавек. Абяцалі за гэта вызваліць. Бацька катэгарычна адмовіўся. Яго пачалі пераконваць: не будзь святым, усе так робяць. Маўляў, такі крок - узаемавыгодны. Усіх пастрашаць і адпусцяць на свабоду. Бацька не паверыў і працягваў адмаўляцца. Тады следчы паказаў даносы на яго, напісаныя Эдзі Каган (Агняцвет) і Алесем (Айзікам) Кучарам. Следчы сказаў: напішаш на ўсіх, выйдзеш на волю, усе разам зберыцёся і пасмяецеся ўволю. Мы ўсіх адпусцім і справы вашыя закрыем. Бацька адмовіўся.»

У час Вялікай Айчыннай вайны — журналіст франтавых газет.

3 1945 года намеснік галоўнага рэдактара газеты «Літаратура і мастацтва», з 1948 года  загадчык аддзела ў «Настаўніцкай газеце», з 1951 года рэдактар у Дзяржаўным выдавецтве БССР. У 19601968 гадах член сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі на кінастудыі «Беларусьфільм». Друкаваўся з 1927 года.

Памёр 9 красавіка 1996 года ў Мінску.

Дзейнасць

У яго працах 19301940-х гг. вульгарна-сацыялагічныя ацэнкі творчасці Я. Купалы, Я. Коласа, З. Бядулі, М. Багдановіча, К. Чорнага, У. Хадыкі і інш., прыпісванне ім буржуазна-нацыяналістычнай ідэалогіі[uk], эстэцтва. У пазнейшых артыкулах і нарысах пра класікаў беларускай літаратуры, творчасць пісьменнікаў Беларусі (зборнікі «Літаратурна-крытычныя артыкулы», 1953; «Аб мастацкай прозе», 1961) пазбавіўся спрошчанай трактоўкі твораў.

Аўтар п’ес пра партызанскі рух («Заложнікі», пастаўлена ў 1944), мінскіх падпольшчыкаў («Гэта было ў Мінску», пастаўлена ў 1949), пасляваеннае будаўніцтва («Неспакойныя сэрцы», пастаўлена ў 1952), сцэнарыяў мастацкіх фільмаў «Чырвонае лісце»А. Куляшовым, 1958), «Гадзіннік спыніўся апоўначы»М. Фігуроўскім, 1958), «Лісты да жывых» (1965), «Усходні калідор»В. Вінаградавым, 1968).

Сям’я

Меў сына Фелікса Айзікавіча Кучара (нар. 1935), беларускага аператара і рэжысёра дакументальнага кіно.

Творы

  • Дзвіной, Нямігай, Віліяй: П’есы і кінасцэнарыі. Мн., 1962;
  • Аблічча часу. Мн.,1971;
  • Літаратурна-крытычныя артыкулы:Выбранае. Мн., 1980.

Зноскі

  1. Арсеннева, Н. Аўтабіяграфічная нататка // Арсеннева Н. Выбраныя творы / Уклад., камент. Л. Савік; Прадм. А. Сямёнавай. — Мн. — С. 475. — 592 с. — (Беларускі кнігазбор).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі Беларусі Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be