wd wp Пошук:

Алесь Мікус

Алесь Мікус (нар. 1982, Мінск) — беларускі музыкант, публіцыст, перакладчык.

Біяграфія

Навучаўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (аддзяленне псіхалогіі), у аспірантуры Акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Унук акцёра Купалаўскага тэатра Народнага артыста БССР Здзіслава Стомы.

Грамадская дзейнасць

У 1997 годзе быў удзельнікам Устаноўчага з’езду «Маладога фронту». З 1999 году браў удзел у дзейнасці «Белага легіёну» (пазней — аўтар гімна гэтай арганізацыі[3]). З 2002 годзе стаў адным з лідараў суполкі «GEGA Ruch» — маладзёжнага крыла Цэнтра этнакасмалогіі «Крыўя».

З 2011 года рэгулярна ўдзельнічае ў штогадовых Крывулях (з’ездах) прыхільнікаў руху за балцкае адзінства (першая Крывуля прайшла ў мястэчку Куртавенай, Літва).

Публіцыстычная і выдавецкая дзейнасць

У «Маладым фронце» выдаваў газету «Гэта мы» (1997—2000). Для Беларускай партыі свабоды падрыхтаваў часопіс «Нацыя» (выйшаў адзіны нумар, 2001), для права-кансерватыўнага крыла руху «Зубр» — бюлетэнь «Рубон» (2002). Удзельнічаў у выданні газеты «Слова нацыі» (2001—2002).

У 2003—2005 г. стварыў і рэдагаваў сайт Gegaruch.org.

У 2012 г. заснаваў сайт Svajksta.by. Рэдактар часопіса-гадавіка «Svajksta» (з 2017 г.). Укладальнік кнігі «Пра паганства і балтаў» (выйшла ў 2018 г.), выдавец кніжнай серыі “Бібліятэка «Свайксты» (выйшлі чатыры кнігі). Прэзентацыя новых кніг і нумароў часопіса адбываецца падчас вечарынаў, якія праходзяць у Менску двойчы на год — на Купалле і на Каляды.

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 2012 г.). Аўтар «Беларуска-літоўскага размоўніка» (выйшаў у 2011 годзе пры падтрымцы Пасольства Літвы ў Беларусі).

Перакладчыцкая дзейнасць

  • Мечысловас Ючас. Грунвальдская бітва / Пераклад з літоўскай мовы: А. Мікус. — Вільня: Інстытут беларусістыкі; Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2010. — 243 с.
  • Рымвідас Пятраўскас. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: склад — структура — улада / Пераклад з літоўскай мовы: А. Мікус.  — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с.
  • Стэфан Крыстафер Роўэл.  Уздым Літвы: Паганская імперыя ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, 1295—1345 / Пераклад з англійскай мовы: А. Мікус. — Мінск: Медысонт, 2015. — 423 с.
  • Антанас Ціла. Скарб Вялікага Княства Літоўскага падчас Дваццацігадовай вайны (1648—1667 гг.) / Пераклад з літоўскай мовы: А. Мікус. — Смаленск: Інбелкульт, 2015. — 384 с.
  • Ёнас Трынкунас. Шлях старалітоўскай веры / Пераклад з літоўскай: А. Мікус. — Смаленск: Інбелкульт, 2019. — 208 с.
  • Гінтарас Бераснявічус. Вырай: паняцце пра пасмяротнае жыццё ў старалітоўскім светапоглядзе. Пераклад з літоўскай: А. Мікус. — Смаленск: Інбелкульт, 2020. — 192 с.

Музычная дзейнасць

2008: стварэнне мартыял-гурта «Крывакрыж». На выдадзеным у Літве дыску «У каралеўскіх далонях», які выйшаў пры падтрымцы Саюза пісьменнікаў Літвы, «Крывакрыж» выканаў палову песень. Поўнафарматны дыск «Малітвы вайны»[4] выйшаў у 2009 годзе.

2012: акустычны альбом «Вырай».

2013: падчас штогадовага фэсту «Crivia Aeterna» выступ у рамках беларуска-латышскага музычнага этна-ф’южн-праекту Ugn-Udn.

2014: інтэрнэтавы міні-альбом «Рамантыка» (у складзе: сола-раяль-скрыпка), у тым ліку з песнямі на словы даваенных паэтаў Тодара Кляшторнага і Уладзіміра Дубоўкі[5].

2015: інтэрнэтавы альбом «Марыйскія песні[6]» (раяль, сола, паэтычнае дэкламаванне), створаны па ўражаннях ад паездкі да марыйскіх паганцаў у Марый Эл.

2016: працяг музычнай творчасці ў рамках сумеснага мінска-гомельскага музычнага праекта «Eizva» (песні «Дзень адзінства», «Гімн Вайшнорыі»[7], «Генэрал Люцыян»[8] і інш.).

Даследчыя артыкулы

  • Мікус А. Ярамір быў жабай. Раман Э. Бульвера «Раса, што ўжо ідзе» як прататып аповесці В. Ластоўскага «Лабірынты» // Arche. 2011. № 5 (104). С. 215—239.
  • Мікус А. Ці пазычыў Ян Баршчэўскі сюжэт у езуітаў? // Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні. Збор.навуковых прац. Вып. 6. Мінск: Беларус. навука, 2019. С. 67-73.

Зноскі

  1. Ales’ Mìkus // NUKAT — 2002.
  2. 1 2 3 (unspecified title) Праверана 28 снежня 2021.
  3. Гімн Белага Легіёна
  4. Крывакрыж. Малітвы вайны
  5. Алесь Мікус. Рамантыка
  6. Алесь Мікус. Марыйскія песні
  7. Eizva. Гімн Вайшнорыі
  8. Eizva. Генэрал Люцыян
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Публіцысты Беларусі Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be