wd wp Пошук:

Анатоль Іванавіч Бутэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бутэвіч. Анато́ль Іва́навіч Бутэ́віч (нар. 15 чэрвеня 1948, хут. Язавец, Нясвіжскі раён, Мінская вобласць; Псеўданімы: Максім Валошка, Анатоль Баярскі, Міша Алімпік) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, пісьменнік, перакладчык, публіцыст, крытык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1956 годзе разам з бацькамі перасяліўся ў в. Баяры таго ж раёна. Вучыўся ў Вяліка-Ліпскай васьмігадовай школе. Скончыў Сноўскую сярэднюю школу Нясвіжскага раёна (1966). Скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1971). Працаваў рэдактарам Беларускага тэлеграфнага агенцтва (1971—1973), намеснікам рэдактара газеты «Чырвоная змена» (1975—1979), дырэктарам рэспубліканскага выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1986—1987), у ЦК ЛКСМБ (1973—1975, 1979—1980) і ЦК КПБ (1980—1986, 1987—1990). Старшыня Дзяржаўнага камітэта па друку (1990—1992), міністр інфармацыі (1992—1994), міністр культуры і друку Рэспублікі Беларусь (1994—1996). У 1996—1998 — Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Гданьску. У 1998—2000 Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Румыніі. У 2001—2009 — саветнік старшыні Банка міжнароднага гандлю і інвестыцый. У студзені-маі 2009 — галоўны спецыяліст упраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь. Мае ступень «кандыдата навук у галіне інфармацыйных тэхналогій» ад грамадскага аб’яднання[1] «IAIT — Міжнародная акадэмія інфармацыйных тэхналогій». Жыве ў Мінску, мае траіх дзяцей.

Творчасць

Анатоль Бутэвіч (першы справа) на адкрыцці праекту «АРТ-Забор» у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, 8 верасня 2014 г.

Працуе ў сферы дзіцячай літаратуры, гістарычнай, публіцыстыкі, крытыкі, у галіне перакладу. Друкавацца пачаў у 1969 годзе. Перакладае з польскай, рускай, украінскай моў на беларускую, з беларускай на рускую. Яго творы перакаладаліся на польскую, румынскую, балгарскую мовы.

Творы

  • «Прыгоды лісціка-карунчыка». Казкі. Мінск, 1997
  • «Прыгоды памаўзлівай Рыскі». Казкі. Мінск, 1999
  • «Расстайны пах асоту». Аповесць, апавяданні. Мінск, 2000
  • «Як акіян з кропелькай барукаўся». Казкі. Мінск, 2003
  • «Мірскі замак». Мінск, 2003
  • «Прыгоды віруса Шкодзі». Мінск, 2009
  • Серыя «Сем цудаў Беларусі»:
    • «У гасцях у вечнасці». Мінск, 2001
    • «Званы Нямігі». Мінск, 2002
    • «За наміткай гісторыі». Мінск, 2003
    • «Адвечны покліч Радзімы». Мінск, 2004
    • «Славутыя родам сваім». Мінск, 2006
    • «Перуновага племені дзеці». Мінск, 2008
    • «На далонях вечнасці» (сумесна з У.Ягоўдзікам). Мінск, 2009
  • «Пад небам беларускага слова». Пра пісьменнікаў, літаратуру і не толькі. Мінск, 2007
  • «Раскіданае гняздо крывіцкай славы». Мінск, 2008
  • «Каралева не здраджвала каралю, або Каралеўскае шлюбаванне ў Новагародку». Раман. Мінск, 2009
  • «Таямніцы Мірскага замка. Падарожжа па сівых мурах з Адамам Міцкевічам». Мінск, 2011
  • «Таямніцы Нясвіжскага замка. Падарожжа ўглыб стагоддзяў з Уладзіславам Сыракомлем». Мінск, 2013
    • «Таямніцы Крэўскага замка. Падарожжа па нашай гісторыі з Вітаўтам Вялікім». Мінск, 2015
    • «Тайны Мирского замка. Путешествие по древней фортеции с Адамом Мицкевичем». Минск, 2014
    • «Тайны Несвижского замка. Путешествие вглубь столетий с Владиславом Сырокомлей». Минск, 2019
  • «Я адной табе належу». Мінск, 2013
  • «Паміж Княствам і каронай». Мінск, 2013
  • «Пацалунак на фоне гор». Мінск, 2014
  • «Чараўніца Восень і Сняжынка падарожніца». Мінск, 2015
  • «Як Данік у Радзівілаўскае метро трапіў», Мінск, 2016
  • «Жанчыны з легенды», Мінск, 2017
  • «Маладыя гады — маладыя жаданні»: П’еса // Маладосць. 2007
  • «Апошняе ігрышча»: Аповесць // Полымя. 2007
  • «Распасажаны дом». Мінск, 2020
  • «Зайчыкаў лес» (на румынскай мове). Цімішаара, Румынія, 1999.

Пераклады на рускую мову

  • Липский Владимир. «Крутые версты». Аповесць. Масква, 1981, Кемерава, 1982, 1989
  • Липский Владимир. «Выстрелы над старым окопом». Аповесць. Мінск, 2007
  • Капустин Аександр. «Соленая роса». Аповесць. Казань, 1984
  • Гигевич Василь. «Марсианское путешествие». Мінск, 1992
  • «Смеяться, право, не грешно». Беларускі народны гумар. Мінск, 1997

Пераклады на беларускую мову

  • Хемінгуэй Эрнэст. «Бывай, зброя». Мінск, 1996
  • Олдрыдж Джэймс. «Паляўнічы». Мінск, 1996
  • Шолам Алейхем. «Тэўе-малочнік». Мінск, 1992
  • Лем Станіслаў. «Прыгоды Піркса». Мінск, 1992
  • Лем Станіслаў. «Салярыс». Мінск, 1994
  • Лем Станіслаў. «Непераможны». Мінск, 2011
  • Радзівіл Багуслаў. «Аўтабіяграфія». Мінск, 2009
  • Ажэшка Эліза. «Над Нёманам». Мінск, 2003
  • Курыльчык Рышард. «Славянскі світанак». Мінск, 2007
  • Курыльчык Рышард. «Нязломны з Назарэта». Мінск, 2009
  • Ажэшка Эліза. «Gloria victis». «Дзеяслоў», № 4, 2008
  • Ажэшка Эліза. Яны. «Дзеяслоў», № 5, 2017
  • Ажэшка Эліза. «Над Нёманам». Мінск, «Кнігазбор», 2020

Пераклады п’ес, якія ішлі ў тэатрах Беларусі

  • Сапгір С., Пракоф’еў С. Кот у ботах. 1981
  • Хмелік А. А ўсё-такі яна круціцца? 1981
  • Аляксандраў А. Шышок. 1982
  • Гудзяліс Антанас. Куды сышлі волаты? 1982
  • Фрэшат Караль. Жан і Беатрыса. 2004
  • Вампілаў А. Мінулым летам у Чулімску. 2006
  • Гальдоні Карл. Слуга двух гаспадароў. 2007
  • Шурпін Анатоль. Хто кахае мадам? 2008
  • Лорка Ф. Дом Бернарды Альбы. 2013
  • Пётр Гладзілін. Афінскія вечары. 2014

Прызнанне

Зноскі

  1. У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 402 ад 19.06.2006 г. Рашэннем Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 04.06.2007 № 95, грамадскае аб’яднанне «Международная академия информационных технологий» («МАИТ») перайменавана ў Міжнароднае навуковае грамадскае аб’яднанне «МАИТ» (МНГА «МАИТ») з выдачай пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб’яднання за № 01889, з захаваннем юрыдычнай асобы, членства, структуры, асноўных палажэнняў, мэт і задач аб’яднання «МАИТ».

Літаратура

  • Анатоль Бутэвіч // Роднае слова: Штомес. навук.-метад. часоп. / Заснав.: М-ва адукацыі Рэсп. Беларусь ― 2008. ― № 6. ― С. 16;
  • Бутэвіч Анатоль Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — С. 361. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8.
  • Бутэвіч Анатоль Іванавіч // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995. Т. 6.
  • Бутевич Анатолий Иванович // Республика Беларусь, энциклопедия: в 6 т. — Минск, 2006, т.2. — C. 564.
  • «Вестник Министерства иностранных дел», № 1/1998, стр. 71-72.
  • З росных сцяжын: аўтабіяграфіі пісьменнікаў Беларусі / Уклад. М. Мінзер. — Мн.: Літаратура і Мастацтва, 2009. — 460, (1) — С. 65.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя·Публіцысты Беларусі Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be