Андрэй Волан
Андрэй Волан або Волян[3] (лац.: Andreas Volanus, літ.: Andrius Volanas; ~ май 1530, Польшча — 1610, в. Біюцішкі, цяпер Ашмянскі раён, Гродзенская вобласць) — вялікалітоўскі палітычны дзеяч, філосаф, ідэолаг рэфарматаў-евангелістаў, літаратар, сакратар Мікалая Радзівіла Рудога, каралёў Жыгімонта Аўгуста, Стэфана Баторыя, Жыгімонта Вазы[3].
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду, сын Яна Волана і Соф’і з Квілецкіх. У 1544—1547 гадах вывучаў дыялектыку, рыторыку і эпісталаграфію(ісп.) бел. ва ўніверсітэце Франкфурта-на-Одэры, дзе пазнаёміўся з ідэямі Рэфармацыі[3].
Каля 1550 года стаў сакратаром Мікалая Радзівіла «Рудога». Дзякуючы падтрымцы Радзівілаў у лістападзе 1550 пачаў навучанне ў Караляўцу. Найвялікшы ўплыў на Волана ў гэты перыяд меў рэктар Альберціны Георг Сабінус(руск.) бел., зяць Філіпа Меланхтана. Вярнуўся з-за мяжы зацятым кальвіністам.
Скончыўшы навучанне, Андрэй Волан пасяліўся ў Літве. Ад Мікалая Радзівіла «Рудога» атрымаў маёнтак Біюцішкі, а ад Жыгімонта Аўгуста — вёскі Чарэшчанету і Гербенету, таксама да смерці дзяржавіў староствы Рудомін і Немеж. У 1569 годзе атрымаў літоўскі індыгенат.
Па заключэнні Люблінскай уніі шматразова быў абіраны паслом на сойм Рэчы Паспалітай ад Ашмянскага павета[3]. За часам Стэфана Баторыя стаў «ганаровым» каралеўскім сакратаром, часта быў пасярэднікам паміж каралём і шляхецкімі соймікамі, выконваў важныя дыпламатычныя місіі ў Інфлянты, Аўстрыю, Маскоўскую дзяржаву. У 1595 быў у Маскве ў якасці пасла разам з Л. І. Сапегам.
Ад прыбыцця на Літву звязаўся з мясцовым кальвінскім зборам. З часам стаў лідарам віленскіх евангелікаў і «архміністрам» мясцовай грамады, «папам літоўскіх кальвіністаў». Удзельнічаў у некалькіх сінодах літоўскіх кальвіністаў (м. інш. у 1570, 1585, 1599), падчас якіх пераконваў у неабходнасці аб’яднання евангелікаў з лютэранамі альбо праваслаўнымі. У 1590 сінод надаў яму функцыю цэнзара кальвінісцкіх кніг.
Як соймавы пасол і пісьменнік, прымаў дзейны ўдзел ва ўнутраным палітычным жыцці ВКЛ. Барацьба паміж рэлігійнымі партыямі, якая пагражала небяспекай існаванню пратэстанцтву ў Рэчы Паспалітай, улучыла А. Волана ў палеміку з абаронцамі каталіцызму і розных пратэстанцкіх сектаў.
Быў знаёмы з асноўнымі прадстаўнікамі літоўскай Рэфармацыі: Янам Глябовічам, Сымонам Турноўскім, Янам Абрамовічам, Янам Ласіцкім, Станіславам Судроўскім, Андрэем Дудычам, Андрэем Храстоўскім.
Быў жанаты тройчы: з Нямстуўнай гербу «Порай», Аборскай гербу «Абданк» і Жыжэмскай. Меў трох сыноў і некалькі дачок.
Творчасць
Быў аўтарам каля 50 твораў, напісаных пераважна лацінаю: палітыка-прававых трактатаў, прац па этыцы і багаслоўі, пасланняў, пропаведзяў. Частка яго лістоў і прамоваў засталася ў рукапісах.
Абароне пратэстантаў, у прыватнасці Мікалая Радзівіла Рудога, пры двары якога А. Волан жыў побач з некалькімі іншымі вядомымі прапаведнікамі кальвінізму, ад нападкаў Станіслава Аржахоўскага А. Волан прысвяціў твор «Rozmowa polaka z litwinem». Услед за тым ён выпусціў цэлы шэраг палемічных твораў, пераважна па багаслоўскіх пытаннях, і ўдзельнічаў у шматлікіх дыспутах, м. і. з П. Скаргам, А. Пасевіна(руск.) бел., Ф. Соцынам. Ва ўласных працах сцвярджаў пра прысутнасць Хрыста ў Еўхарыстыі, папскі прымат, біблійную экзэгетыку(руск.) бел., боскую сутнасць Хрыста, культ святых і абразоў і пра законнасць цэлібату.
Працы А. Волана друкаваліся ў Вільні, Кракаве, Данцыгу; накіраваныя супраць каталіцызму, асабліва супраць езуітаў (напр. гл.: «Anabaptismus sive speculum fidei et pietatis Anabaptistorum», Вільня, 1586), творы перакладаліся гугенотамі ў Францыі, кальвіністамі ў Германіі і ўключаліся Ватыканам у Індэкс забароненых кніг. А. Волян саўмесна з С. Будным быў ініцыятарам выдання ў Лоску сачынення А. Маджэўскага Фрыча «Аб выпраўленні Рэчы Паспалітай» (1577)[3].
Напісаў ухавальную прамову на смерць Мікалая Радзівіла Рудога (1588), лісты кіеўскаму біскупу Мікалаю Пацу (1565), магістрату Рыгі (1599). Частка яго лістоў і прамоў засталася ў рукапісах.
У сваіх творах часам кранаўся палітычных і сацыяльных тэм, трымаючыся і тут рэфарматарскага пункту гледжання, уласцівага большасці польскіх пратэстантаў таго часу. Адзін з галоўных твораў А. Волана лац.: «De politica hominum societate» («Аб палітычнай і грамадзянскай свабодзе», 1572), у якім разглядаюцца пытанні роўнасці ўсіх саслоўяў, свабоды і справядлівасці. На аснове прац Арыстоцеля, Платона, Цыцэрона сцвярджаў, што «свабода найбольш пасуе да чалавечай натуры».
Выступаў за роўнасць усіх саслоўяў[3].
Бібліяграфія
- Andrius Volanas. Rinktiniai raštai / Sudarė Marcelinas Ročka ir Ingė Lukšaitė. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidykla, 1996. 446 p. ISBN 5-420-01277-4
- De libertate politica sive civili, powst. 1571, wyd. Kraków 1572, drukarnia M. Wirzbięta; wyd. następne: brak miejsca wydania 1582; przekł. polski Stanisława Dubingowicza pt. O wolności Rzeczypospolitej albo szlacheckiej, Wilno 1606, drukarnia J. Karcan; przedr. K. J. Turowski, Kraków 1859, Biblioteka Polska, zeszyt 12; wyd. i oprac. (ostatnio): M. Eder i R. Mazurkiewicz, Warszawa 2010
- Oratio ad senatum Regni Poloniae, brak miejsca roku wydania i osobnej karty tytułowej (druk. w czasie bezkrólewia 1572—1574; według Estreichera: Kraków 1573, drukarnia M. Wirzbięta); przedr. J. Czubek Pisma polityczne z czasów pierwszego bezkrólewia, Kraków 1906
- Vera et orthodoxa veteris ecclesiae sententia de Coena Domini ad Petrum Skarga, Łosk 1574 (egz. obecnie nieznany)
- Praefatio in Fricium, przedmowa łacińska do przekł. C. Bazylika dzieła A. Modrzewskiego O poprawie Rzeczypospolitej, Łosk 1577
- Defensio verae orthodoxae veterisque in ecclesia sententiae, Łosk 1579; wyd. następne: Ryssel 1586
- Paraenesis, Spira 1582, drukarnia B. Albinus
- Idololatriae loiolitarum vilnensium oppugnatio, Wilno 1583, drukarnia J. Karcan
- Libri quinque contra Scargae jesuitae vilnensis, septem missae sacrificiique eius columnas, Wilno 1584, drukarnia Daniel z Łęczycy
- Oratio gratulatoria. Ad illustriss. dominum principem D. Christophorum Radivilum, Wilno 1584, drukarnia Daniel z Łęczycy
- Oratio funebris in laudem Illustrissimi Principis Nicolai Radivilii, Wilno 1584, drukarnia Daniel z Łęczycy
- (Nowochrzczeństwo, czyli zwierciadło wiary i pobożności nowochrzczeńców), tytuł według M. Balińskiego, który podał za A. Węgierskim również tytuł łaciński: Anabaptismum sive speculum fidei et pietatis anabaptistarum, Wilno 1586; według Estreichera dzieło nie było drukowane)
- Apologia… ad calumnias et convitia pestiferae hominum sectae, qui se falso jesuitas vocant, Wilno 1587, drukarnia Daniel z Łęczycy
- Defensio Apologiae (druk obecnie nieznany)
- Ad scurillem et famosum libellum jesuiticae scholae vilnensis et potissimum maledici conviciatoris Andreae Jurgevitii… responsio, (Wilno) 1589
- Dirae in obtrectatores, Wilno 1591, drukarnia Typographia Volani (dzieło nieznane)
- Epistolae aliquot ad repellendum doctrinae Samosatenianae errorem, Wilno 1592, drukarnia Officina Coetus Evangelici Vilnensis
- Epistolae aliquot adversus Samosatenianos, de divina Trinitate, Wilno 1592
- Meditatio in epistolam divi Pauli apostoli ad Ephesios, Wilno 1592, drukarnia J. Markowicz
- Iudicium de libello quodam Stanislai Rescii, qui inscribitur Ministromachia, (Wilno) 1593, (drukarnia J. Karcan)
- Oratio ad Illustres Radivillos et Chodkiewicios, Wilno 1600, drukarnia U. i S. Sultzerowie
- (Oratio funebris na pogrzebie Sudroviusa), 1600, utwór zaginiony, (według J. Rościszewskiego)
- Oratio sive consilium de bello contra Turcas movendo, Eisleben 1604, (druk nieznany Estreicherowi; podał go M. Baliński za dziełem Grosses vollstaendiges Universal-Lexicon, Lipsk 1746)
- De caecitate et poena ecclesiae, Hanau 1608, drukarnia W. Antonius
- De principe et propriis eius virtutibus, Gdańsk 1608, drukarnia M. Rhode.
Беларускія пераклады
- Трактаты «Аб грамадзянскай, або палітычнай свабодзе» і «Пра шчаслівае жыццё, або найвышэйшыя чалавечыя вартасці» перакладзены У. Шатонам (2009).
Памяць
Імя А. Волана нададзена вуліцы ў Старым горадзе Вільнюса.
Зноскі
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- 1 2 Swartz A. Andreas Volanus // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 3 4 5 6 Волан Андрей // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 120-121. — 737 с.
Літаратура
- Сокал, С. Ф. Волан Андрэй // Мысліцелі i асветнікі Беларусі. Энцыклапедычны даведнік / гал. рэд. Б. I. Сачанка. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1995. — С. 65—66. — 672 с. — 6000 экз. — ISBN 985-11-0016-1
- Волан // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
- Balinski M. Andrzej Wolan. Jego zycie uczone i publiczne. // Pisma historyczne, t. 3, Warszawa, 1843.
- Andrius Volanas. Rinktiniai raštai. Vilnius, 1996;
- Luošaitė I. Reformacija Lietuvos Didžiojoje Kunigaikštystėje ir Mažojoje Lietuvoje. Vilnius, 1999;
- Kuolys D., Asmuo, tauta, valstybė Lietuvos Didžiosios Kunigaikštystės istorinėje literatūroje. Renesansas. Barokas. V., 1992.
Спасылкі
- Волан А. Прамова да сената Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага, або якім павінна быць праўленне дабрачыннага караля (1573) / Перакл. на з лац. на бел. А. Я. Цукерманам і С. А. Падокшыным паводле Pisma polityczne z czasow pierwszego bezkrolewia. Wyd. S. Czubek. Krakow, 1906. // Фрагмэнты № 10’2001
- Andriejus Volanas(недаступная спасылка)(літ.)
- Андрэй Волан(недаступная спасылка) (бел.)