Андрэй Германаў
Андрэй Ге́рманаў (балг.: Андрей Германов; 17 чэрвеня 1932, с. Цонева(руск.) бел., Балгарыя — 1981, Сафія) — балгарскі паэт і перакладчык. Заслужаны дзеяч культуры НРБ[3].
У 1956 годзе ён скончыў Сафійскі ўніверсітэт[3]. Працаваў рэдактарам у газеце «Народна младеж», у выдавецтвах «Народна младеж(балг.) бел.» і «Български писател», як намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Съвременник(балг.) бел.» і рэдактарам часопіса «Пламък».
Творчасць
У зборніках паэзіі раскрывае складаны характар і багаты ўнутраны свет сучасніка. Лірыка Германава адметная глыбінёй, драматызмам пачуццяў, высокай культурай слова, дасканаласцю формы[3].
Пераклад твораў славянскай літаратуры
Перакладаў творы Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, П. Броўкі, М. Танка, Н. Гілевіча, А. Вярцінскага і іншых беларускіх аўтараў. Акрамя таго перакладаў рускіх і ўкраінскіх паэтаў і пісьменнікаў[3].
Бібліяграфія
- 1962 — «Работнически влак» (вершы)
- 1964 — «Родов герб» (вершы)
- 1965 — «Равноденствие» (вершы)
- 1967 — «Да ме запомниш» (вершы)
- 1970 — «Преображения» (вершы)
- 1970 — «Като въздишка» (лірыка)
- 1970 — «Мост» (вершы)
- 1974 — «Четиристишия» (вершы)
- 1974 — «Парнас около нас. Дружески шаржове, пародии, епиграми» (у суаўтарстве з Іванам Ніколавым(балг.) бел.)
- 1975 — «Касцёр на вяршыні» (беларускія пераклады)
- 1976 — «Нови четиристишия»
- 1979 — «Самоубийствено живеем»
- 1981 — «Шаячни момчета» (успаміны)
Пераклады на беларускую мову
На беларускую мову творы А. Германава перакладалі Анатоль Вярцінскі, Анатоль Грачанікаў, Алесь Разанаў, Васіль Сахарчук[4], Ніл Гілевіч.
- Касцёр на вяршыні: Выбр. лірыка : Пер. з балгар. мовы / Уклад. і прадм. А. Вярцінскага. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1975. — 111с., 1л. партр.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Bibliothèque nationale de France Record #16176846k // BnF catalogue général — Paris: BnF. Праверана 27 сакавіка 2017.
- 1 2 3 4 Германов Андрей // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 145. — 737 с.
- ↑ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
Літаратура
- Гілевіч Н. Верная вялікім запаветам. — Мн., 1977.
Спасылкі
- Научете повече за творчеството на Андрей Германов от Своден каталог НАБИС
- Поезия и писма на Андрей Германов, liternet.bg
- Из «Четиристишия» на Андрей Германов Архівавана 6 мая 2007., litclub.com
- «Думи за Андрей Германов», Найден Вълчев, в-к «Литературен форум», броеве 5-9, 2001 г.
- Творы А. Германава на Беларускай палічцы