Анры дэ Рэнье
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Рэнье.
Анры́ Франсуа́ Жазе́ф дэ Рэнье́ (фр.: Henri-Francois-Joseph de Régnier, 28 снежня 1864, Анфлёр, Кальвадос — 23 мая 1936, Парыж) — французскі паэт і пісьменнік. член Французскай акадэміі (1911).
Аўтар вершаў, навел і раманаў. У паэзіі прытрымліваўся сярэдняй лініі паміж парнасцамі і сімвалізмам, эксперыментаваў з вольным вершам, разам з тым нярэдка звяртаючыся да санетнай формы і працягваючы лінію «песенек» у духу Нерваля і Верлена. У прозе развіваў стылістыку «галантнага» XVIII стагоддзя (Шадэрло дэ Лакло).
Біяграфія
Паходзіў са старадаўняга арыстакратычнага роду, які жыў у Нармандыі. Вучыўся ў Парыжы, рыхтаваўся стаць юрыстам. З 1885 года публікаваўся ў французскіх і бельгійскіх часопісах. Пачынаў у крузе «Парнаса» (ён быў жанаты на дачцы аднаго з лідараў групы — Жазэ Марыя дэ Эрэдыа), складваўся пад уплывам Малармэ (увесь час наведваў яго «аўторкі» на ру дзю Ром), быў блізкі да сімвалістаў (Жан Марэас, Гюстаў Кан). Сябраваў і перапісваўся з Андрэ Жыдам, Полем Валеры і інш.
Прызнанне
У 1911 годзе быў выбраны членам Французскай акадэміі. Музыку на вершы Рэнье пісалі М.Равель, Габрыэль Фарэ, Рэйнальда Ан, Альбер Русель і інш. У 1931 годзе фільм па навеле Анры дэ Рэнье «Няшчасная прыгажуня» зняў Ясудзіра Адзу.
Творы
- Les lendemains. Apaisement (1886)
- Épisodes (1886—1888, вершы)
- Poèmes anciens et romanesques, 2 т. (1890—1895)
- Contes à soi-même (1893)
- Tel qu’en songe (1894, вершы)
- Aréthuse (1895, вершы)
- Jeux rustiques et divins (1897, вершы)
- La canne de jaspe (1897)
- Le trèfle blanc (1899)
- La double maîtresse (1900, раман)
- Les médailles d’argile (1900, вершы)
- Les amants singuliers (1901)
- Figures et caractères (1901)
- Le bon plaisir (1902, раман)
- Les vacances d’un jeune homme sage (1903, раман)
- Le mariage de minuit (1903, раман)
- Les rencontres de M. de Bréot (1904, раман)
- Le passé vivant (1905, раман)
- La sandale ailée, 1903—1905 (1906, вершы)
- L’amour et le plaisir (1906)
- Esquisses vénitiennes (1906)
- Sujets et paysages (1906)
- La peur de l’amour (1907)
- Couleur du temps (1909)
- Le miroir des heures (1910, вершы)
- La cité des eaux (poésie) (1912, вершы)
- Contes de France et d’Italie (1912)
- L’amphisbène (1912, раман)
- Portraits et souvenirs (1913)
- Le plateau de laque (1913)
- Romaine Mirmault (1914)
- La flambée (1915, раман)
- L’illusion héroïque de Tito Bassi (1916, раман)
- 1914—1916, poésies (1918)
- Histoires incertaines (1919)
- La pécheresse, histoire d’amour (1920, раман)
- Vestigia flammae (1921)
- Les bonheurs perdus (1924)
- Le divertissement provincial. L’entrevue. Proses datées. Baudelaire et les Fleurs du mal (1925)
- Contes pour chacun de nous (1926)
- L’escapade (1926)
- Monsieur d’Armercœur (1927)
- Le pavillon fermé (1927)
- Contes vénitiens (1927)
- L’Altana ou la vie vénitienne (1899—1924), 2 vol. (1928)
- Flamma tenax, 1922—1928 (1928, вершы)
- Lui, ou les femmes et l’amour (1928)
- Le voyage d’amour ou l’initiation vénitienne (1930)
- Nos rencontres. Escales en Méditerranée (1930)
- Choix de poèmes (1931, избранные стихотворения)
- Airs pour l’écho (1933, вершы)
- Lettres diverses et curieuses, écrites par plusieurs à l’un d’entre eux (1933)
- De mon temps (1933)
- Le paradis retrouvé, contes choisis (1937, пасмяротна)
Найноўшыя выданні
- Les cahiers: inédits, 1887—1936. Paris: Pygmalion, 2002
Зноскі
- 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11859902X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
Літаратура
- Honnert R. Henri de Régnier : son oeuvre, portrait et autographe. Paris: La Nouvelle Revue Critique, 1923
- Lowell A. Six French poets; studies in contemporary literature. Freeport: Books for Libraries Press,1967
- Maurin M. Henri de Régnier, le labyrinthe et le double. Montréal: Les Presses de l’Université de Montréal, 1972
- Schmidt G. Henri de Régnier als Erzähler. Meisenheim am Glan: Hain, 1976
- Essawy G. Henri de Régnier romancier du psychologique au narratif à la recherche d’un moi et d’un amour perdus. Lille: Université de Lille III, 2000
- Волошин М. Анри де Ренье// Он же. Лики творчества. Л.: Наука, 1988, с.54-69 (Литературные памятники)
- Хадановіч А. В. Рэнье Анры Франсуа Жазеф дэ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8. — С. 16.