wd wp Пошук:

Анхела Эспіноса Руіс

Анхела Эспіноса Руіс (ісп.: Ángela Espinosa Ruiz; нар. 6 лютага 1993, Малага, Іспанія) — беларуская паэтэса іспанскага паходжання[2], даследчыца-славістка.

Біяграфія

Скончыла ў 2011 г. школу з гуманітарным профілем (з лацінскай і старагрэчаскай мовамі) і музычную школу. Скончыла Славянскую Філалогію ў Гранадскім універсітэце ў 2015 годзе. У 2017 атрымала ступень магістра на кафедры Беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта. Скончыла аспірантуру на філалагічным факультэце Універсітэта Камплутэнсе ў Мадрыдзе.

Лаўрэат журналісцкай прэміі «Беларусь у фокусе» (2011), фіналістка паэтычнага конкурсу «Экслібрыс» імя Рыгора Барадуліна 2015 года. У тым самым годзе апублікавала зборнік вершаў «Раяль ля мора» ў Мінску і электронны зборнік «Памяць пра будучыню». У сакавіку 2016 года паэтэса стала ганаровым членам Саюза беларускіх пісьменнікаў[3]. Вершы друкаваліся ў часопісах «Маладосць», «Дзеяслоў», «Полымя», газеце «Наша Ніва».

У 2017 годзе зрабіла пераклад на іспанскую мову вершаў Максіма Багдановіча[4]. У гэтым жа годзе быў выдадзены Саюзам беларускіх пісьменнікаў яе трэці зборнік вершаў, «Pomme de ciel».

4 верасня 2019 года ў Мадрыдзе на філалагічным факультэце Універсітэта Камплутэнсэ паспяховая абараніла доктарскую дысертацыю «Сімвалізм народнага паходжання ў прозе Яна Баршчэўскага і Густава Адольфа Бэкера»[5].

Прэміі і ўзнагароды

Бібліяграфія

  • «Раяль ля мора» (выд. «Логвінаў», 2015 г.) — зборнік прозы і паэзіі.
  • «Памяць пра будучыню» (электронны самвыдат, 2015 г.) — зборнік паэзіі[11].
  • «Ecos de mi tierra» (бел.: «Згукі маёй Бацькаўшчыны», выд. «Ediciones Irreverentes», Іспанія, 2017 г.) — зборнік абраных вершаў Максіма Багдановіча на беларускай і іспанскай мовах, у перакладзе Анхелы Эспіноса Руіс. У зборнік ўвайшло 30 вершаў розных гадоў, гістарычныя матэрыялы пра жыццё і творчасць паэта.
  • «Pomme de ciel» (выд. «Кнігазбор», 2017 г.) — зборнік паэзіі.
  • «Колер крылаў. Паэзія і проза» (выд. «Кнігазбор», 2019 г.) — у кнігу ўвайшлі паэтычныя творы (як новыя, так і выбраныя з ранейшых кніг), а таксама апавяданні, калумністыка. Асобным раздзелам прадстаўлены пераклады з бенгальскай, ангельскай, іспанскай, польскай, рускай, чэшскай і японскай моў.

Зноскі

  1. Espinosa Ruiz, Ángela // MAK
  2. Весялуха М.. Зал славы белорусской литературы. Кто решает, как туда попасть, а кому вход запрещен?(руск.)  (недаступная спасылка). TUT.BY (24 мая 2018). Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2020. Праверана 26 мая 2018.
  3. https://lit-bel.org.dyskurs.be/friends/a/Ruz-Anhela-espnosa-8331/ Архівавана 2 ліпеня 2019.
  4. Поэзию Богдановича на испанском в Мадриде презентовали Макей и Латушко(руск.) . Sputnik.by (14 чэрвеня 2017). Праверана 26 мая 2018.
  5. nashaniva.by
  6. http://budzma.by/news/belarus-u-fokuse-svetu.html Архівавана 17 ліпеня 2017.
  7. https://novychas.by/kultura/abvieshcanyja_pieramozcy_konku
  8. https://pen-centre.by/2016/03/24/abveshchanyya-vynk-prem-debyut.html Архівавана 25 кастрычніка 2019.
  9. https://www.sb.by/articles/na-xxvi-minskoy-mezhdunarodnoy-knizhnoy-vystavke-yarmarke-nagradili-laureatov-konkursa-pershatsvet.html
  10. Грушэцкі А.. паэтэса з Іспаніі атрымала Прэмію імя Міхася Стральцова (нявызн.). Новы Час (15 лютага 2019). Праверана 16 лютага 2019.
  11. http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=34875

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты Катэгорыя·Перакладчыкі Іспаніі Катэгорыя·Перакладчыкі з беларускай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі на іспанскую мову
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be