Арцём Яўгенавіч Арашонак
Арцём Яўгенавіч Арашонак (27 ліпеня 1981, Віцебск) — беларускі пісьменнік, перакладчык.
Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 2007). Фіналіст літаратурнага конкурса імя Наталлі Арсенневай (2003) Беларускага ПЭН-цэнтра.
Біяграфія
Скончыў у 2004 г. Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава па спецыяльнасці «нямецкая і англійская мовы». Вучыўся ў беларускага перакладчыка Уладзіміра Папковіча. У друку дэбютаваў у 1999 з вершамі. Аўтар кніг «Сэнр’ю»[1] (сэнр’ю, танка, кароткая проза, 2007) і «Суткі без цябе»[2] (проза, 2008).
Мае публікацыі ў рэспубліканскіх выданнях («Наша ніва», «Літаратура і мастацтва», «Дзеяслоў», «ARCHE» і інш.), альманаху «Дзвіна», «Шагаловском международном ежегоднике». Адзін з аўтараў калектыўнага зборніку «12+1»[3], зборніку мужчынскіх апавяданняў «Паветраны шар»[4]. Адзін са 198 перакладчыкаў, што прымалі ўдзел у стварэнні фундаментальнай анталогіі беларускага перакладу «Галасы з-за небакраю»[5].
Аўтар перакладу на беларускую мову кнігі Германа Гесэ «Сідхартха»[6] (2007). Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы Эрыха Фрыда, Эрыха Марыя Рэмарка, Генрыха Бёля, Крысцінэ Нёстлінгер, Імы фон Бадмерсгоф, Рамоны Лінке, Ханса Крупы і іншых. Пераклаў у суаўтарстве на беларускую мову вершы Генадзя Айгі[7].
Творы А. Арашонка перакладзены на англійскую, польскую і рускую мовы.
Зноскі
- ↑ Арашонак А. Сэнр’ю: сэнр’ю, танка, кароткая проза / Арцём Арашонак. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2007. — 132 с.: іл. ISBN 978-985-6800-63-7
- ↑ Арашонак А. Суткі без цябе: проза / Арцём Арашонак. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2008. — 108 с. ISBN 978-985-6901-18-1
- ↑ 12+1. Конкурс маладых літаратараў імя Наталлі Арсенневай. — Мінск: Лігвінаў, 2004. — 120 с. ISBN 985-6701-42-2
- ↑ Паветраны шар: беларускае мужчынскае апавяданьне / Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2007. — 334 с. — (Кнігарня «Наша Ніва»). ISBN 978-955-437-20-8
- ↑ Галасы з-за небакраю: Анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. / Скл. М. Скобла; Уст. арт. Е. Лявонавай; Навук. рэд. Л. Баршчэўскі. — Мінск: Лімарыус, 2008. — 896 с. + [24] с.: іл. ISBN 978-985-6740-83-4
- ↑ Гесэ, Г. Сідхартха / Герман Гесэ; пер. з ням. мовы. А. Арашонак. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2007. — 100 с. ISBN 978-985-6800-36-1
- ↑ Айгі, Генадзь. Паклон — Спеву: сто варыяцыяў на тэмы народных спеваў Паволжа // № 10 — 2009 (85). С. 34—55. Пераклалі з рускай Дзмітрый Дзмітрыеў і Арцём Арашонак
Спасылкі
- Блог А. Арашонка ў ЖЖ
- Эсэ А. Арашонка «Я веру ў сябе. І ў цябе — таксама» Архівавана 29 снежня 2008.