Васіль Стус
Васіль Стус (укр.: Василь Стус; 6 студзеня 1938, Рахніўка, Гайсынскі раён, Вінніцкая вобласць, Украіна — 4 верасня 1985, выпраўленчая калонія каля сяла Кучына, Пермская вобласць, РСФСР) — украінскі паэт, перакладчык, празаік, літаратуразнаўца, праваабаронца. Адзін з самых актыўных прадстаўнікоў украінскага культурнага руху шасцідзясятнікаў. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Тараса Шаўчэнкі (1990), Герой Украіны (2005, пасмяротна).
За ўласныя перакананні аб неабходнасці захавання і развіцця ўкраінскай культуры Васіль Стус трапіў пад рэпрэсіі з боку савецкай улады, яго творчасць была забаронена, а ён сам быў асуджаны да працяглага знаходжання ў месцах пазбаўлення волі, дзе і загінуў.
На беларускую мову вершы Стуса пераклалі Вадзім Болбас, Сяргей Законнікаў, Алесь Каско, Алег Мінкін, Васіль Сахарчук, Валерый Стралко, Алесь Траяноўскі[4], Андрэй Вылінскі[5].
Зноскі
- 1 2 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118757636 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
- ↑ Wassyl Semenowytsch Stus // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
- ↑ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
- ↑ Вясёлыя могілкі