wd wp Пошук:

Генадзь Мікалаевіч Айгі

Генадзь Мікалаевіч Айгі (чувашск.: Геннадий Айхи; прозвішча пры нараджэнні Лісін, пазней змяніў прозвішча на радавое прозвішча Айгі; 21 жніўня 1934, Шаймурзіна, Батырэўскі раён, Чувашская АССР — 21 лютага 2006, Масква) — чувашскі паэт і перакладчык, па нацыянальнасці чуваш. Старэйшы брат чувашскай пісьменніцы Евы Лісінай, бацька кампазітара, скрыпача і музычнага дзеяча Аляксея Айгі, а таксама актрысы і віджэя Веранікі Айгі.

Адзін з лідараў савецкага авангарднага мастацтва 1960-1970-х гадоў. Унёс вялікі ўклад у папулярызацыю чувашскай паэзіі і чувашскай культуры ў свеце. Лаўрэат прэміі Андрэя Белага (1987), Пастэрнакаўскай прэміі (2000, першы лаўрэат), прэміі Французскай Акадэміі (1972), прэміі імя Петраркі (1993) і інш Камандор Ордэна літаратуры і мастацтва (1998).

Пераклады на беларускую мову

  • ARCHE-пачатак № 10, 2009, «Паклон — спеву. 100 варыяцый на тэмы народных спеваў Паволжа». — С.34—55, пер. Дз. Дзмітрыеў, А. Арашонак.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119227002 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Gennadi Nikolajewitsch Aigi // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119227002 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты Расіі Катэгорыя·Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be