Генадзь Якаўлевіч Кляўко
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кляўко.
Генадзь Якаўлевіч Кляўко́ (28 лістапада 1931 (афіц. 1 мая 1932), в. Варонічы Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці — 21 жніўня 1979) — беларускі паэт , перакладчык, дзіцячы празаік , журналіст.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і Якава Сафронавіча Кляўко і Марыі Іванаўны (Доўгай). Вучыўся ў Рудзенскай сярэдняй школе (скончыў у 1950 годзе), потым на філалагічным факультэце БДУ (скончыў у 1955 годзе). З 1954 да 1963 гг. працаваў літаратурным рэдактарам у газеце «Калгасная праўда», з 1961—1973 гг. — літсупрацоўнікам, адказным сакратаром часопіса «Вожык», з 1973 да 1979 — намеснікам галоўнага рэдактара літаратурнага часопіса «Полымя».[1]
Член Саюза пісьменнікаў БССР з 1964 года.
Творчасць
У рэспубліканскім друку з вершамі выступіў у 1950 г. Аўтар зборнікаў вершаў «Абветраныя далягляды» (1962), «Сто крокаў» (1967), зборнікаў вершаў і паэм «Прыстань» (1974), «Плуг» (1978), «Падкова над парогам» (выбранае, 1979), «Вязьмо» (1984), зборнікаў гумарыстычных вершаў і мініяцюр «Лайдак і кнопкі» (1964), «Каб не сурочыць» (1971), «Што праўда, то не грэх…» (1971). Для дзяцей выдаў кніжку вершаў «Першы салют» (1964).
Перакладаў на беларускую мову творы пісьменнікаў народаў СССР. У 1975 г. у яго перакладзе выйшаў зборнік паўднёва-асецінскай паэзіі «Трубіць алень», у 1986 годзе выдадзены зборнік перакладу вершаў Касты Хетагурава «Асецінская ліра».
Зноскі
- ↑ Кляўко Генадзь // Беларускія пісьменнікі…
Бібліяграфія
- Першы салют: Вершы: для сярэд.узросту / Генадзь Кляўко. Мал. М. Бельскага, — Мн.: Беларусь, 1964.
- Лайдак і кнопкі: Гумарыст. вершы / Генадзь Кляўко. — Мн.: Звязда, 1964.
- Сто крокаў: Вершы / Генадзь Кляўко. — Мн.: Беларусь, 1967.
- Каб не сурочыць: Гумарыст. вершы, фельетоны, мініяцюры / Генадзь Кляўко. — Мн.: Беларусь, 1971.
- Прыстань: Вершы і паэма / Генадзь Кляўко. — Мінск : Маст.літ., 1974.
- Плуг: Вершы і паэмы / Генадзь Кляўко. — Мн.: Маст.літ., 1978.
- Падкова над парогам: Выбраная паэзія / Генадзь Кляўко. — Мн.: Маст.літ., 1979.
- Вязьмо: Вершы, паэмы / Генадзь Кляўко. — Мн.: Маст.літ., 1984.
Літаратура
- БелСЭ;
- Кляўко Генадзь // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — ISBN 5-340-00709-X.;
- Кляўко Г. Вязьмо: вершы, паэмы. — Мн.: «Мастацкая літаратура», 1984;
Спасылкі
- Вершы Генадзя Кляўко — Эл.рэсурс vershy.ru