wd wp Пошук:

Дар’я Дзмітрыеўна Чульцова

Дар’я Дзмітрыеўна Чульцова (20 лютага 1997, Шклоў) — беларуская журналістка, палітычная зняволеная[3].

Біяграфія

Нарадзілася ў Шклове. З дзяцінства мела цікавасць да журналістыкі. Яшчэ ва ўніверсітэце працавала ў праекце «Магілёў. Онлайн», а пасля заканчэння Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова па аддзяленні журналістыкі ў 2020 годзе перайшла на тэлеканал «Белсат», дзе працавала рэпарцёрам[4].

Разам з журналісткай Кацярынай Андрэевай стала фігуранткай крымінальнай справы аб арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, пасля прамога эфіру з месца жорсткага разгону сілавікамі людзей, якія прыйшлі ўшанаваць памяць забітага Рамана Бандарэнкі, на «Плошчы Перамен» у Мінску 15 лістапада 2020 года[5].

Пасля адміністрацыйнага арышту Дар’ю перавялі ў ізалятар у Жодзіна, дзе яна знаходзілася да суда. 24 лістапада 2020 года сумеснай заявай дзесяці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтр, была прызнана палітычнай зняволенай[6].

18 лютага 2021 года судом Фрунзенскага раёна Мінска (суддзя — Наталля Бугук, дзяржаўны абвінаваўца — Аліна Касьянчык, следчыІгар Курыловіч[7]) быў аб’яўлены прысуд, паводле якога Дар’я Чульцова атрымала 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму[8][9]. Апеляцыя на прысуд, разгледжаная судом горада Мінска 23 красавіка 2021 года, задаволена не была[10]. 3 верасня 2022 года Дар’я Чульцова выйшла на волю.

Прыступіла да працы на тэлеканале «Белсат» у Варшаве.

Прэміі і ўзнагароды

Ацэнкі

«Моцныя духам, упэўненыя ў сваёй праваце, падтрыманыя сябрамі, калегамі і зусім незнаёмымі людзьмі — такімі ўвойдуць у падручнікі Каця і Даша», – пісала Аксана Колб, галоўны рэдактар «Новага Часу», няпярэдадні вынясення прысуду Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай[23].

Зноскі

  1. https://prisoners.spring96.org/be/person/darja-czulcova
  2. https://blstv.eu/news/09-02-2021-geta-i-yosts-lyubou-da-belarusi-yak-dasha-chultsova-yakuyu-sudzyats-za-strym-pryjshla-u-zhurnalistyku/
  3. Журналістка Дар’я Чульцова адзначае свае народзіны за кратамі (нявызн.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (20 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2021. Праверана 28 сакавіка 2021.
  4. Васільева, Вольга. «Гэта і ёсць любоў да Беларусі». Як Даша Чульцова, якую судзяць за стрым, прыйшла ў журналістыку (нявызн.). Белсат (9 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2021. Праверана 25 сакавіка 2021.
  5. Панкавец, Зміцер. Хто такая журналістка Кацярына Андрэева? Расказваюць яе муж і дзядуля (нявызн.). Наша Ніва (21 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2021. Праверана 25 сакавіка 2021.
  6. Правозащитники признали политзаключенными журналисток Борисевич, Андрееву и Чульцову(руск.) . naviny.by (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 11 снежня 2020.
  7. COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 - EUR-Lex(англ.) бел., 21.06.2021
  8. Спевак, Дарья. Журналисток «Белсата» приговорили к 2 годам лишения свободы(руск.)  (недаступная спасылка). Onliner.by. ex-press.by (18 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2021. Праверана 27 красавіка 2021.
  9. Журналістак «Белсату» Андрэеву і Чульцову пакаралі 2 гадамі турмы за стрым з «плошчы Перамен». ФОТА і ВІДЭА (бел.) . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (18 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2021. Праверана 16 сакавіка 2021.
  10. Суд пакінуў без зменаў вырак Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай. Каці і Дашы ў зале не было (нявызн.). Белсат (23 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2021. Праверана 23 красавіка 2021.
  11. Названы лауреаты Национальной правозащитной премии(руск.) . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (10 снежня 2020). Праверана 11 снежня 2020.
  12. Есть такая профессия! “Журналистами года” правозащитники пр(руск.)  (недаступная спасылка). Белорусский партизан (10 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2020. Праверана 11 снежня 2020.
  13. «Журналистами года» правозащитники назвали трех арестованных по уголовным делам журналисток, в том числе и Катерину Борисевич(руск.) . TUT.BY (10 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2020. Праверана 11 снежня 2020.
  14. Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова сталі лаўрэаткамі прэміі імя Дар’юша Фікуса (бел.) . Будзьма беларусамі! (10 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2021. Праверана 10 сакавіка 2021.
  15. Катерина Борисевич, Катерина Андреева и Дарья Чульцова удостоены премии «Гонар журналістыкі»(руск.) . Брестская газета (9 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2021. Праверана 10 красавіка 2021.
  16. Axel-Springer-Preis an Nachwuchsjournalisten verliehen(ням.) . Die Welt (7 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2021. Праверана 8 чэрвеня 2021.
  17. Журналистки Андреева и Чульцова стали лауреатами журналистской премии за мужество(руск.)  (недаступная спасылка). Хартыя’97 (10 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2021. Праверана 10 чэрвеня 2021.
  18. - Leipziger Medienpreis geht an belarussische Journalistinnen(ням.)  (недаступная спасылка). Deutschlandfunk Kultur(ням.) бел. (29 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2021. Праверана 29 ліпеня 2021.
  19. „Zeichen der Ermutigung“ nach Belarus(ням.) . Medienstiftung der Sparkasse Leipzig(ням.) бел. (29 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2021. Праверана 29 ліпеня 2021.
  20. Кепински, Ольга. Все награды Free Media Awards присуждены белорусским журналистам(руск.) . euronews (12 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2021. Праверана 12 жніўня 2021.
  21. Ik, Adom. Kaciaryna Andrejewa i Daria Czulcowa europejskim dziennikarzem roku(польск.) . TVP Info(бел. (тар.)) бел. (16 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2021. Праверана 17 кастрычніка 2021.
  22. PRIX EUROPA 2021 European Journalist of the Year 2021(англ.) . Prix Europa(ням.) бел. (15 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2021. Праверана 17 кастрычніка 2021.
  23. Колб, Аксана (2021-02-12). “Помста за праўду”. Новы Час (6 (714)): 1.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be