wd wp Пошук:

Кацярына Андрэева (беларуская журналістка)

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Андрэева. Кацярына Андрэева (сапр. Кацярына Андрэеўна Бахвалава; 2 лістапада 1993, Мінск) — беларуская журналістка, палітычная зняволеная.

Біяграфія

Сям’я

Прадзед Кацярыны Давід Пінхасік (1914—1996), быў вядомым журналістам, прабабуля Марыя Ваганава (1908—?) стварала і была першым галоўным рэдактарам «Палескай праўды», а пазней працавала ў «Советской Белоруссии». Дзед Кацярыны Сяргей Ваганаў, беларускі журналіст, быў галоўным рэдактарам газеты «Труд в Беларуси». Бацькі — філолагі[1].

Адукацыя і прафесійная дзейнасць

Пачатковую адукацыю атрымала ў мінскай школе № 19, потым вучылася ў беларускамоўнай гімназіі № 23. Пасля школы паступіла ў МДЛУ, але на трэцім курсе з’ехала валанцёркай у Іспанію, дзе правяла два гады[1]. Пасля вяртання на радзіму вырашыла працягнуць сямейную дынастыю і заняцца журналістыкай. Свой шлях пачала з атрымання прызавога месца на конкурсе «Народны журналіст». Стала пісаць публіцыстыку ў «Нашай Ніве»[1].

З часам прыйшла на тэлебачанне, ад 2017 года Кацярына супрацоўнічае з тэлеканалам «Белсат», вядзе стрымы, займаецца вулічнай журналістыкай. Праз актыўную прафесійную пазіцыю неаднаразова прыцягвала негатыўную рэакцыю ўлад на выкананне сваіх прафесійных абавязкаў[1]. Разам з мужам Ігарам Ільяшом займалася расследаваннямі карупцыі сярод высокіх чыноўнікаў і бізнесменаў, асвятлялі тэму ваеннага канфлікту на Данбасе. У 2020 годзе выйшла іх супольная кніга «Беларускі Данбас»[1], але ўжо ў 2021 годзе яе прызналі экстрэмісцкай ў Беларусі: у кнізе адлюстраваны вынікі шматгадовага журналісцкага расследавання, якое высвятліла, сярод іншага, як беларускія службы і дзяржпрадпрыемствы ўдзельнічаюць у вайне на баку сепаратыстаў(англ.) бел.[2].

Крымінальны пераслед

Асноўны артыкул: Справа журналістаў Белсата Кацярыну ўпершыню затрымлівалі ў 2017 годзе ў Оршы[3]. 12 верасня 2020 года яна была затрымана АМАПам за прамую трансляцыю жаночага маршу ў Мінску і арыштавана на 3 сутак[3].

Разам з журналісткай Дар’яй Чульцовай стала фігуранткай крымінальнай справы аб арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, пасля прамога эфіру з месца жорсткага разгону сілавікамі людзей, якія прышлі ўшанаваць памяць забітага Рамана Бандарэнкі, на «Плошчы Перамен» у Мінску 15 лістапада 2020 года[1]. Пасля сямі сутак адміністрацыйнага арышту яна не выйшла на волю. Кацярыну перавялі ў ізалятар у Жодзіне, дзе яна была да суда. 24 лістапада 2020 года сумеснай заявай дзесяці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтр, была прызнана палітычнай зняволенай[4].

18 лютага 2021 года судом Фрунзенскага раёна Мінска (суддзя Наталля Бугук, дзяржаўны абвінаваўца Аліна Касьянчык, следчы Ігар Курыловіч[5]) быў аб’яўлены прысуд, паводле якога Кацярына Андрэева атрымала 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму[6][7].

27 сакавіка 2021 года стала вядома, што ў жодзінскай турме(бел. (тар.)) бел. Андрэева атрымала статус схільнай да экстрэмізму за адмову прызнаць сваю віну перад турэмнай камісіяй і была ўзятая пад асаблівы кантроль[8].

Апеляцыя на прысуд, разгледжаная судом горада Мінска 23 красавіка 2021 года, задаволена не была[9].

Адбывала пакаранне ў жаночай калоніі Гомеля, працавала на швейнай фабрыцы. 10 лютага 2022 года стала вядома, што яе этапавалі з ў гомельскі СІЗА № 3. Журналістцы выставілі новае абвінавачанне — у здрадзе дзяржаве (ч.1 арт. 356 КК). Следства праходзіла ва ўмовах сакрэтнасці, пра сутнасць абвінавачання нічога не паведамлялася. 13 ліпеня на закрытым судзе Кацярына Андрэева асуджана на 8 гадоў і 3 месяцы калоніі агульнага рэжыму.

Рэакцыя на пераслед

Кіеў, 5 мая 2021 года. Салідарнасць з затрыманымі журналісткамі тэлеканала «Белсат» Кацярынай Андрэевай і Дар’яй Чульцовай

4 лютага 2021 года шэфства над палітычнай зняволенай узяла Дэлара Бурхарт, дэпутатка Еўрапейскага парламента[10]. 8 лютага 2021 года Пасольства ЗША ў Беларусі(польск.) бел. выступіла з заявай, у якой заклікала вызваліць Чульцову і Андрэеву[11]. Пасля вынясення прысуду, 18 лютага 2021 года, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заклікаў амніставаць Чульцову і Андрэеву[12].

Згодна з рашэннем Савета Еўрапейскага саюза ад 21 чэрвеня 2021 года, суддзя Наталля Бугук была ўнесена ў Чорны спіс Еўрасаюза ў тым ліку за «шматлікія палітычна матываваныя пастановы ў дачыненні да журналістаў і пратэстуючых, у прыватнасці вынясенне прысуду Кацярыне Бахвалавай (Андрэевай) і Дар’і Чульцовай» і парушэнні правоў на абарону і справядлівы суд(укр.) бел.[5]. Гэтым жа рашэннем у санкцыйны спіс былі ўключаны памочнік пракурора суда Фрунзенскага раёна Мінска Аліна Касьянчык у тым ліку за прыцягненне да крымінальнай адказнасці журналістак за «відэазапіс мірных акцый пратэсту паводле беспадстаўных абвінавачванняў у „змове“ і „парушэнні грамадскага парадку“», старшы следчы суда Фрунзенскага раёна Мінска Ігар Курыловіч у тым ліку за падрыхтоўку палітычна матываванай крымінальнай справы супраць журналістак, якія зафіксавалі мірныя акцыі пратэсту[5].

Узнагароды

Ацэнкі

«Моцныя духам, упэўненыя ў сваёй праваце, падтрыманыя сябрамі, калегамі і зусім незнаёмымі людзьмі — такімі ўвойдуць у падручнікі Каця і Даша», – пісала Аксана Колб, галоўны рэдактар «Новага Часу», напярэдадні вынясення прысуду Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай[25].

Асабістае жыццё

З будучым мужам журналістам Ігарам Ільяшом пазнаёмілася ў 2015 годзе, праз год яны пабраліся шлюбам[1].

Бібліяграфія

  • «Белорусский Донбасс» (2020, сумесна з Ігарам Ільяшом)

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Панкавец, Зміцер. Хто такая журналістка Кацярына Андрэева? Расказваюць яе муж і дзядуля (нявызн.). Наша Ніва (21 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2021. Праверана 25 сакавіка 2021.
  2. В Минске судили книгу «Белорусский Донбасс». Признали экстремистской(руск.) . Белсат (26 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2021. Праверана 27 сакавіка 2021.
  3. 1 2 Styrczula, Antoni. Mąż aresztowanej reporterki Biełsatu: „To tak bolesne nie móc przytulić ukochanej osoby”(польск.) . Белсат (5 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2021. Праверана 27 сакавіка 2021.
  4. Правозащитники признали политзаключенными журналисток Борисевич, Андрееву и Чульцову(руск.) . naviny.by (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 11 снежня 2020.
  5. 1 2 3 COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — EUR-Lex(англ.) бел., 21.06.2021
  6. Спевак, Дарья. Журналисток «Белсата» приговорили к 2 годам лишения свободы(руск.)  (недаступная спасылка). Onliner.by. ex-press.by (18 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2021. Праверана 27 красавіка 2021.
  7. Журналістак «Белсату» Андрэеву і Чульцову пакаралі 2 гадамі турмы за стрым з «плошчы Перамен». ФОТА і ВІДЭА (бел.) . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (18 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2021. Праверана 16 сакавіка 2021.
  8. “Tabliczka z napisem bojowniczka”. Dziennikarka Biełsatu uznana w więzieniu za ekstremistkę(польск.) . Белсат (27 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2021. Праверана 28 сакавіка 2021.
  9. Суд пакінуў без зменаў вырак Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай. Каці і Дашы ў зале не было (нявызн.). Белсат (23 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2021. Праверана 23 красавіка 2021.
  10. Members of Parliament from Switzerland, Germany and Ireland take over godparenthood for Yuliya Slutskaya, Katsiaryna Andreyeva and Vitold Ashurak(англ.) . Libereco (4 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2021. Праверана 24 лютага 2021.
  11. ЗША заклікалі вызваліць журналістак Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову перад судом (бел.) . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (8 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2021. Праверана 16 сакавіка 2021.
  12. Польскі прэзыдэнт заклікаў улады Беларусі амніставаць асуджаных журналістак «Белсату» (бел.) . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (18 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2021. Праверана 16 сакавіка 2021.
  13. Названы лауреаты Национальной правозащитной премии(руск.) . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (10 снежня 2020). Праверана 11 снежня 2020.
  14. Есть такая профессия! “Журналистами года” правозащитники пр(руск.)  (недаступная спасылка). Белорусский партизан (10 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2020. Праверана 11 снежня 2020.
  15. «Журналистами года» правозащитники назвали трех арестованных по уголовным делам журналисток, в том числе и Катерину Борисевич(руск.) . TUT.BY (10 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2020. Праверана 11 снежня 2020.
  16. Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова сталі лаўрэаткамі прэміі імя Дар’юша Фікуса (бел.) . Будзьма беларусамі! (10 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2021. Праверана 10 сакавіка 2021.
  17. Катерина Борисевич, Катерина Андреева и Дарья Чульцова удостоены премии «Гонар журналістыкі»(руск.) . Брестская газета (9 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2021. Праверана 10 красавіка 2021.
  18. Axel-Springer-Preis an Nachwuchsjournalisten verliehen(ням.) . Die Welt (7 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2021. Праверана 8 чэрвеня 2021.
  19. Журналистки Андреева и Чульцова стали лауреатами журналистской премии за мужество(руск.)  (недаступная спасылка). Хартыя’97 (10 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2021. Праверана 10 чэрвеня 2021.
  20. - Leipziger Medienpreis geht an belarussische Journalistinnen(ням.)  (недаступная спасылка). Deutschlandfunk Kultur(ням.) бел. (29 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2021. Праверана 29 ліпеня 2021.
  21. „Zeichen der Ermutigung“ nach Belarus(ням.) . Medienstiftung der Sparkasse Leipzig(ням.) бел. (29 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2021. Праверана 29 ліпеня 2021.
  22. Кепински, Ольга. Все награды Free Media Awards присуждены белорусским журналистам(руск.) . euronews (12 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2021. Праверана 12 жніўня 2021.
  23. Ik, Adom. Kaciaryna Andrejewa i Daria Czulcowa europejskim dziennikarzem roku(польск.) . TVP Info(бел. (тар.)) бел. (16 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2021. Праверана 17 кастрычніка 2021.
  24. PRIX EUROPA 2021 European Journalist of the Year 2021(англ.) . Prix Europa(ням.) бел. (15 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2021. Праверана 17 кастрычніка 2021.
  25. Колб, Аксана (2021-02-12). “Помста за праўду”. Новы Час (6 (714)): 1.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменніцы Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be