wd wp Пошук: ⬜

Джавані Бакача

Джавані Бакача (іт.: Giovanni Boccaccio) (16 чэрвеня 1313 – 21 снежня 1375) — італьянскі паэт і празаік, яскравы прадстаўнік гуманізму Ранняга Адраджэння. Пазашлюбны сын фларэнтынскага купца. Дзяцінства правёў у Фларэнцыі, потым вывучаў права і гандаль у Неапалі. Пасля навучання вярнуўся ў Фларэнцыю. Сябраваў з Петраркам. Быў вялікім знаўцам класікі, перш за ўсё Тацыта і Тыта Лівія. Пачаў пісаць вершы і паэмы для арыстакратычнай публікі каралеўскага двара, якія зрабілі яго вядомым паэтам.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. ↑ BeWeB Праверана 12 лютага 2021.
  2. ↑ OPAC SBN Праверана 15 чэрвеня 2021.
  3. 1 2 Sapegno N. BOCCACCIO, Giovanni // Dizionario Biografico degli Italiani — 1968. — Vol. 10. Праверана 15 чэрвеня 2021.
  4. 1 2 Encyclopædia Britannica Праверана 15 чэрвеня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі XIV стагоддзя Катэгорыя·Пісьменнікі Італіі Катэгорыя·Пісьменнікі Адраджэння Катэгорыя·Паэты XIV стагоддзя Катэгорыя·Паэты Адраджэння
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be