wd wp Пошук:

Джым Дынглі

Джым (Джэймс) Дынглі (англ.: Jim Dingley; нар. 24 сакавіка 1942, Лідс) — славіст, даследчык беларускай гісторыі і літаратуры, прафесар Лонданскага ўніверсітэта, адзін з заснавальнікаў Міжнароднага фонда Янкі Купалы.

Біяграфія

Скончыў Каледж Ісуса Хрыста пры Кембрыджскім універсітэце (1963). Працаваў асістэнтам у аддзеле славістыкі Брытанскага музея (1964―1966), стажыраваўся ў Маскве, працаваў выкладчыкам рускай мовы і літаратуры Універсітэта Рэдынга, выкладчыкам рускай мовы, літаратуры і ўкраінскіх даследаванняў ва Універсітэцкім каледжы Лондана і інш. Выкладчык Лонданскага ўніверсітэта[3].

Заснавальнік і старшыня Брытанскай асацыяцыі ўкраінскіх даследаванняў (1990—1995), старшыня Англа-беларускага таварыства (1981— сярэдзіна 1990-х, 2004—2014), актыўны удзельнік часопіса «The Journal of Byelorussian Studies» («Часопіс беларускіх даследаванняў»), яго рэдактар у 1972―1979 гадах. З сярэдзіны 1970-х гадоў сакратар рады бібліятэкі імя Францыска Скарыны ў Лондане. У 1991 годзе адзін з арганізатараў першага Міжнароднага кангрэсу беларусістаў[4].

Сябраваў з айцом Аляксандрам Надсанам, Гаем Пікардам і Арнольдам Макмілінам.

Ганаровы сябра Беларускага ПЭН-Цэнтра[5].

Перакладчык

Пераклаў на англійскую мову і зрабіў каментарыі да «Ліста да рускага сябра» Аляксея Каўкі, выдадзенага ў Лондане Згуртаваннем беларусаў у Вялікай Брытаніі[6][7][8].

Пераклаў з беларускай мовы на англійскую «Краіну Беларусь» Уладзіміра Арлова (2013), «Рыбін горад» Наталкі Бабінай (2013)[9], «Дзеці Аліндаркі» Альгерда Бахарэвіча[10], эсэ Тані Скарынкінай «A Window on Another Life» і іншыя творы.

Узнагароды

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (1991)[11], медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (2019)[12].

Зноскі

  1. James Dingley // VIAF ID
  2. 1 2 (unspecified title) Праверана 29 студзеня 2022.
  3. Джым Дынглі: «Колькі ўжо можна адраджэнняў?»(нявызн.) (недаступная спасылка). Белорусский журнал (18 августа 2015). Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2020.
  4. Ларыса Цімошык. Джым Дынглі: Беларусь стала часткай майго жыцця // Звязда. — Мн.: 2013. — № 22.
  5. Джым Дынглі(нявызн.). Беларускі ПЭН-Цэнтр.
  6. Гардзіенка, Н. (2010) (PDF). Беларусы ў Вялікабрытаніі. Мінск: Медысонт. p. 208. ISBN 978-985-6887-63-8. https://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=14870.
  7. Дубавец, Сяргей “Ліст да расейскага сябра”(нявызн.). Вострая Брама. Радыё Свабода (24 ліпеня 2005). Праверана 4 лютага 2021.
  8. Letter to a Russian Friend: a “samizdat” Publication from Soviet Byelorussia. London. 1979.
  9. Марына Коктыш. «Краіна Беларусь» загаварыла па-англійску // Народная Воля. — Мн.: 2013. — № 31.
  10. Bacharevič, Alhierd (2020). Alindarka’s Children: Things Will Be Bad. Scotland Street Press. pp. 350. ISBN 978-1910895405.
  11. О награждении А. Барщевского, Дж.Дингли и В. Жидлицкого медалью Франциска Скорины(нявызн.). Банк законов (19 января 2007).(недаступная спасылка)
  12. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100

Літаратура

Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі. — Мінск: Медысонт, 2010. — 620 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн.18). ISBN 978-985-6887-63-8. PDF

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Перакладчыкі з беларускай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі на англійскую мову
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be