wd wp Пошук:

Дзева возера (паэма)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Дзева Возера.

«Дзева возера» (англ.: The Lady of the Lake) — паэма Вальтэра Скота, упершыню апублікаваная ў 1810 годзе. Паэма не звязана па сюжэце з легендамі пра Караля Артура, у якіх фігуравала Дзева Возера («Уладарка Возера»). «Дзева возера» стала вяршыняй папулярнасці Скота як паэта. За восем месяцаў было прададзена 25 тыс. асобнікаў, што пабіла ўсе рэкорды продажаў паэтычных твораў, а слава аўтара распаўсюдзілася па-за межы Вялікабрытаніі і дасягнула ЗША. Паэма таксама была высока ацэнена крытыкамі.[1]

Змест

  • Песня першая. Паляванне.
  • Песня другая. Востраў.
  • Песня трэцяя. Вогненны крыж.
  • Песня чацвёртая. Прароцтва.
  • Песня пятая. Бой.
  • Песня шостая. Замак.
  • Эпілог.

Опера Джаакіна Расіні

Асноўны артыкул: Дзева возера, опера Паводле паэмы «Дзева возера» Джаакіна Расіні напісаў двухактовую оперу «Дзева возера» (італ.: La Donna del lago). Лібрэта А. Л. Татолы.

Зноскі

  1. 1 2 The Lady of the Lake(англ.) . Edinburgh University Library. Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2012. Праверана 2 мая 2011.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Паэмы XIX стагоддзя Катэгорыя·Паэмы на англійскай мове
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be