Дзьюла Іеш
Дзью́ла І́еш (2 лістапада 1902, Фельшэрацэгрэшпуста, медзье Тольна — 15 красавіка 1983, Будапешт) — венгерскі паэт, пісьменнік і перакладчык, адзін з лідараў «народных пісьменнікаў» — рэалістычнага кірунку ў венгерскай літаратуры другой чвэрці XX стагоддзя.
У 1919—1926 гг. у эміграцыі. Вучыўся ў Сарбоне (Францыя).
Творчасць
Як паэт пачынаў пад уплывам экспрэсіянізму і сюррэалізму, паступова пераходзячы да рэалістычнага метаду. У 1950-1960-я гг. ў яго паэзіі ўзмацніліся экзістэнцыялісцкія тэндэнцыі. У творах Іеша праблемы нацыянальнай памяці, узаемадачынення гісторыі і сучаснасці, асобы і улады, індывідуальнага і народнага быцця: паэтычныя зборнікі «Цяжкая зямля» (1928), «Скошаныя шэрагі» (1930), «Пад лятучымі нябёсамі» (1935), «Гармонія сярод руін» (1937), «Гледзячы ў вочы» (1947), «Поціскі рук» (1956), «Нахілены ветразь» (1965), «Незакончаныя вершы» (1971), «Дзіўны тэстамент» (1977), шматлікія паэмы. Аўтар раманаў «Людзі пушты» (1936), «У ладдзі Карона, або Сімптомы старасці» (1969), «Пажы Беатрычэ» (1979); драм «Псіхааналітык» (1948), «Прыклад Азоры», «Полымя паходні» (абедзве 1952), «Фаварыт» (1963), «Чыстыя» (1969), «Усё ці нічога, або Два жыцці ці ніводнага» (1974) і інш.; дарожных нататак «Расія» (1935), біяграфічнай кнігі «Пецёфі» (1936), крытычных артыкулаў і інш.
Верш «Настылы дом» пераклаў на беларускую мову Сяргей Грахоўскі[4].
Зноскі
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- 1 2 Gyula Illyés // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ (unspecified title) Праверана 9 верасня 2019.
- ↑ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзьюла Іеш
- Біяграфія на сайце праекта Венгерская літаратура (англ.)